І сэрца, і песні — народу

З нагоды 130-годдзя з дня нараджэння беларускага фалькларыста, дырыжора, грамадскага і музычнага дзеяча, славутага земляка Р.Р. Шырмы ў школе прайшлі святочныя мерапрыемствы, падчас якіх музычныя творы ў выкананні навучэнцаў і педагогаў былі «сплецены» ў вянок песень.

Відэаматэрыялы глядзіце тут:

Продолжить чтениеІ сэрца, і песні — народу

З любоўю да малой радзімы

Вучні школы здзейснілі завочнае падарожжа па малой радзіме «Мой родны кут, як ты мне мілы». На працягу ўсяго падарожжа школьнікі прымалі актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і паказалі пры гэтым добрыя веды аб родным крае.

Продолжить чтениеЗ любоўю да малой радзімы

Кожную субботу разам

15 студзеня вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Легкаатлетычны снайпер». Таксама пачаткоўцаў запрасілі паказаць свае веды ў інтэрактыўнай гульні “Я ведаю свае правы”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў турніры прававых ведаў “Я і мае правы”. Прававая гульня “Мой погляд“ вызначыла пераможцаў сярод вучняў 8, 9 класаў. Члены БРСМ аказвалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

 

Продолжить чтениеКожную субботу разам

Канікулы з карысцю

6 студзеня вучні 5-7 класаў наведалі візітную картку горада Пружаны — музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Там яны пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі раёна. Падчас экскурсіі школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, атрымаць звесткі аб паслугах музея.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Пазнавальна, цікава, карысна!

Падчас зімніх канікулаў вучні школы наведалі музейны пакой воінаў-інтэрнацыяналістаў у Палацы культуры г. Пружаны. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М.  Дзеці ўбачылі асабістыя рэчы воінаў, якія прымалі ўдзел у жудасных падзеях Афганскай вайны, мелі магчымасць даведацца аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Завяршылася падарожжа сеансам масавага катання ў Лядовым палацы. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна, весела і здорава!

Продолжить чтениеПазнавальна, цікава, карысна!

Прыйшлі Каляды — ўсе людзі рады

Цудоўны спосаб зрабіць свята яркім і запамінальным знайшлі вучні нашай школы. Яны вырашылі не адступаць ад традыцый калядаваць у школе на Ражство.

Пачаткоўцаў запрасілі пагуляць у калядны квэст «Зімовыя выпрабаванні». Кожны на канікулах знаходзіць сабе цікавы занятак.

 

Продолжить чтениеПрыйшлі Каляды — ўсе людзі рады

Новы год крочыць па планеце

Гадзіны творчасці, інтэлектуальна-забаўляльныя праграмы, віртуальныя экскурсіі, калектыўныя творчыя справы даюць магчымасць вучням захаваць цудоўны святочны настрой падчас канікулаў.

Продолжить чтениеНовы год крочыць па планеце

Разам нам цікава і весела

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваюць удзел у Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды «Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут «Рабінзоны ў краіне цудаў». Рабяты разам з Дзедам Марозам прыдумалі свой навагодні каляндар на посаху.

Снежаньскае заданне Рэспубліканскага праекта «Тимуровцы.by» выканана. Цімураўцы школы сумесна з педагогам-арганізатарам правялі флэшмоб і шэраг інтэрактыўных гульняў падчас навагодніх ранішнікаў.

 

Продолжить чтениеРазам нам цікава і весела