Гучы, мая родная мова!

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў школе прайшоў лінгвістычны квэст «Адкрываю нанова беларускае роднае слова». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся пра станаўленне беларускай мовы, яе асаблівасці, чыталі вершы на беларускай мове.

Навучэнцы з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні, паказваючы свае веды па мове, літаратуры і культуры беларусаў.

Продолжить чтениеГучы, мая родная мова!

Ганарымся!

Віншуем вучня 7 класа Літвіновіча Андрэя з паспяховым выступленнем у XVIII адкрытым турніры Брэсцкага абласнога ЦАР па лёгкай атлетыцы:

І месца — 600 метраў;

ІІ месца — 1000 метраў;

ІІІ месца — эстафета 4 на 200 метраў.

Жадаем поспехаў!

Продолжить чтениеГанарымся!

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы спаборнічалі ў турніры знаўцаў беларускай мовы. Інтэлектуальны клуб “Знаўцы роднай мовы” запрасіў  вучняў сярэдняга звяна. Гульня-віктарына “Каб мова родная гучала” вызначыла лепшых сярод вучняў 8, 9 класаў.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Народны мастак ХХ стагоддзя

18 лютага 2022 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння беларускага мастака М. А. Савіцкага.

У гонар гэтай падзеі для вучняў 5 — 8 класаў была праведзена гадзіна памяці «Народны мастак ХХ стагоддзя». На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Міхаіла Андрэевіча і яго самымі знакамітымі творамі, а таксама адказалі на пытанне: «Чаму творы Савіцкага папулярны ў наш час?»

 

Продолжить чтениеНародны мастак ХХ стагоддзя

Яшчэ адзін «ШАГ»

Чарговая сустрэча вучняў 9 класа з настаўнікам гісторыі адбылася 17 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма: «Падпольная барацьба». Дзеці высветлілі, чым займаліся падпольшчыкі, пазнаёміліся з гістарычнымі дакументамі, якія рэгулявалі дзейнасць падпольнага руху, паглядзелі на тагачасныя газеты і ўлёткі.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Сустрэча з інспектарам ІСН

У школе адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Таразевічам Д.С. на тэму «Прафілактыка ўжывання спіртных напояў, правапарушэнняў супраць палавой недатыкальнасці, парушэнняў антынаркатычнага заканадаўства».

Таксама з вучнямі праведзена прафарыентацыйная гутарка на тэму «Выбар прафесіі і ўмовы паступлення ва ўстанову адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

 

Продолжить чтениеСустрэча з інспектарам ІСН

Абмен вопытам

Згодна з планам вучэбна-метадычнага аб’яднання классных кіраўнікоў у школе прайшоў семінар-практыкум па тэме «Методыка вывучэння асобы навучэнца з мэтай заахвочвання яе да самавыхавання». Вопытам работы падзялілася класны кіраўнік 8 класа Жырыкава Н. І., якая запрасіла калег наведаць класную гадзіну па тэме «Выбар заўсёды за табой».

 

Продолжить чтениеАбмен вопытам

Афганістан — наша памяць

15 лютага — дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў у гэты дзень у школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 33-й гадавіне  вываду савецкіх войск з Афганістана. Падчас мерапрыемстваў школьнікі ўспомнілі воінаў-землякоў, якія прымалі ўдзел у баях, тых, хто так і не вярнуўся з вайны,  ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеАфганістан — наша памяць

Кожную суботу разам

Як гэта было “Не для славы – для жыцця” сабрала пачаткоўцаў у дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб узгадаць тыя падзеі, якія адбываліся шмат гадоў таму назад. У гістарычнае падарожжа “Яны змагаліся за Радзіму” адправіліся вучня сярэдняга звяна. Гадзіну мужнасці “Я памятаю і ганаруся!” наведалі вучні 8, 9 класаў.

Таксама ў гэты дзень прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Помнім, клянёмся, ганарымся

У рамках Месячніка патрыятычнага выхавання ў школе прайшлі зборы піянерскіх атрадаў імя Пятра Клыпы і Зіны Партновай, падчас якіх вучні ўзгадалі суровыя дні ваеннага ліхалецця, успомнілі герояў-землякоў, ушанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеПомнім, клянёмся, ганарымся