Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» для вучняў 5–7 класаў прайшла дзелавая гульня «Закон суровы, але гэта закон». Падчас мерапрыемства навучэнцы гаварылі пра тое, што такое закон, і паводле якіх законаў жывуць грамадзяне Беларусі. Актыўнасць дзяцей выявілася і пры разгадванні рэбусаў па прававой тэматыцы. З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел у разглядзе паняццяў «правілы», «правапарушэнне» і «злачынства», а таксама ў разглядзе розных сітуацый, звязаных з парушэннем закона. Дзеці прыйшлі да высновы, што закон трэба ведаць і выконваць, а за кожнае парушэнне закона неабходна несці адказнасць.

 

Добавить комментарий