Ці нараджаецца ў спрэчцы ісціна?

Пад такой назвай для старшакласнікаў прайшла дыскусія, у ходзе якой вучні разглядалі прычыны ўзнікнення канфліктаў, малявалі канфлікты ў выглядзе прадметаў або з’яў, называлі асабістыя якасці, якія патрэбны чалавеку для канструктыўнага спосабу рашэння канфліктнай сітуацыі. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі зрабілі выснову, што рашаць усе спрэчныя пытанні можна толькі мірным шляхам.

Продолжить чтениеЦі нараджаецца ў спрэчцы ісціна?

Кожную суботу разам

У дзень юных інтэлектуалаў пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што?Дзе? Калі?” Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Хачу ўсё ведаць”. Вучні 8, 9 класаў паказалі свае матэматычныя здольнасці ў інтэлектуальным рынгу “У свеце матэматыкі”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Сустрэча ў школе

Прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 11 класа правялі прадстаўнікі УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт». Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся аб умовах прыёму абітурыентаў у 2022 годзе, у якой форме і якія спецыяльнасці можна атрымаць ва ўніверсітэце, якія дакументы неабходныя для паступлення і ці можна паступіць па мэтавым накіраванні.

Продолжить чтениеСустрэча ў школе

Старшакласнікі школы сабраліся на дыскусію «Молодежный сленг: за и против», падчас якой абмеркавалі наступствы выкарыстання жаргонаў, слэнгаў моладдзю і прыйшлі да высновы, што выкарыстанне ненармаванай лексікі амаральна.

Продолжить чтение

І сэрца, і песні — народу

З нагоды 130-годдзя з дня нараджэння беларускага фалькларыста, дырыжора, грамадскага і музычнага дзеяча, славутага земляка Р.Р. Шырмы ў школе прайшлі святочныя мерапрыемствы, падчас якіх музычныя творы ў выкананні навучэнцаў і педагогаў былі «сплецены» ў вянок песень.

Відэаматэрыялы глядзіце тут:

Продолжить чтениеІ сэрца, і песні — народу

З любоўю да малой радзімы

Вучні школы здзейснілі завочнае падарожжа па малой радзіме «Мой родны кут, як ты мне мілы». На працягу ўсяго падарожжа школьнікі прымалі актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і паказалі пры гэтым добрыя веды аб родным крае.

Продолжить чтениеЗ любоўю да малой радзімы

Кожную субботу разам

15 студзеня вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Легкаатлетычны снайпер». Таксама пачаткоўцаў запрасілі паказаць свае веды ў інтэрактыўнай гульні “Я ведаю свае правы”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў турніры прававых ведаў “Я і мае правы”. Прававая гульня “Мой погляд“ вызначыла пераможцаў сярод вучняў 8, 9 класаў. Члены БРСМ аказвалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.

 

Продолжить чтениеКожную субботу разам

Канікулы з карысцю

6 студзеня вучні 5-7 класаў наведалі візітную картку горада Пружаны — музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Там яны пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі раёна. Падчас экскурсіі школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён зараз жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, атрымаць звесткі аб паслугах музея.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Пазнавальна, цікава, карысна!

Падчас зімніх канікулаў вучні школы наведалі музейны пакой воінаў-інтэрнацыяналістаў у Палацы культуры г. Пружаны. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М.  Дзеці ўбачылі асабістыя рэчы воінаў, якія прымалі ўдзел у жудасных падзеях Афганскай вайны, мелі магчымасць даведацца аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Завяршылася падарожжа сеансам масавага катання ў Лядовым палацы. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна, весела і здорава!

Продолжить чтениеПазнавальна, цікава, карысна!