Усе разам у паход
Вучні 5 — 7 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікам наведалі вёску Каштанаўка. Школьнікі адправіліся ў сядзібу Дзяконскіх, дзе пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай свайго краю і проста весела правялі час.
Вучні 5 — 7 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікам наведалі вёску Каштанаўка. Школьнікі адправіліся ў сядзібу Дзяконскіх, дзе пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай свайго краю і проста весела правялі час.
5 лістапада выхаванцы прышкольнага лагера «Дружба» наведалі Палац Пуслоўскіх — помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны на ўзвышшы ў гарадку пад назвай Косава, ён прывабіў наведвальнікаў не толькі сваёй прыгажосцю, але і чароўнай навакольнай панарамай. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся аб гісторыі будаўніцтва Палаца, архітэктуры яго галоўнай пабудовы, стылі і агульнай структуры ансамбля. Цікавым для школьнікаў стала і тое, што гэты Палац, як і многія іншыя, мае свае легенды.
Выхаванцы прышкольнага лагера наведалі Палацавы комплекс у Ружанах, які з’яўляецца адным з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Падчас экскурсіі пачаткоўцы пазнаёміліся з мінулым рэзідэнцыі, экспазіцыяй фрагментаў інтэр’ераў Палаца Сапегаў тых часоў і аўтэнтычнымі прадметамі. Таксама вучні пабывалі ў адной з залаў дынастыі Сапегаў, дзе праходзяць выставы беларускіх мастакоў.
На канікулах вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах. Падчас правядзення калектыўна творчай справы «Шкодныя звычкі нам не сябры» яны выпусцілі лістоўкі, якія заклікаюць усіх пазбавіцца ад шкодных звычак, калі такія ёсць, і весці здаровы лад жыцця.
4 лістапада вучні 5 — 7 класаў наведалі горад над Бугам. Рабяты адправіліся ў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, здзейснілі экскурсію па тэрыторыі. Пасля адправіліся ў Музей чыгуначнай тэхнікі. Там дзеці ўбачылі рарытэтныя экзэмпляры беларускай чыгуначнай тэхнікі і нават мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі машыністамі. Завяршылася падарожжа па горадзе Брэсце паходам у абласны краязнаўчы музей, дзе рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў аб гісторыі роднай вобласці.
Прагляды відэафільмаў, прысвечаных юбілею Белавежскай пушчы, спартыўныя спаборніцтвы і інтэлектуальныя гульні, прагулкі і гульні на свежым паветры прывабліваюць выхаванцаў прышкольнага лагера.
3 лістапада група навучэнцаў старшых класаў Шаняўской СШ імя Міколы Засіма наведала г. Брэст. Самым яскравым момантам паездкі стала наведванне Брэсцкай крэпасці. Рабяты з непадробнай цікавасцю слухалі аповед экскурсавода аб гераічнай абароне Цытадэлі. Памяць яе абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання ля Вечнага агню. Пазнавальным было наведванне музея выратаваных каштоўнасцей, дзе вучні ўбачылі мноства экспанатаў, якія з’яўляюцца нацыянальным здабыткам нашай краіны.
Шмат мерапрыемстваў ў лагеры прысвечана спартыўнай тэматыцы і здароваму ладу жыцця. Выхаванцы з задавальненнем прымаюць удзел у спартыўных гульнях «Спартыўны круіз», «Вялікі мяч», «Я здаровым быць хачу», «Забі гол!», удзельнічаюць у разнастайных акцыях, конкурсах малюнкаў, бібліятэчных акцыях і проста адпачываюць.
Вучні 11 класа разам са сваім класным кіраўніком Семянчук В.М. здзейснілі экскурсію ў лес каля аграгарадка Шані, дзе добра адпачылі. А што можа быць лепш адпачынку ў лесе?
Пад такой назвай для школьнікаў прайшла інтэрактыўная гульня, якая дапамагла вучням паказаць добрыя веды, раскрыць свае творчыя здольнасці, уменне працаваць разам і проста атрымаць добры настрой.