У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень першы

У рамках рэспубліканскай акцыі «Выбор лета. ЗдОрово! ЗдорОво! Полезно! Дружно!» 2 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем «Дружба». Выхаванцы прынялі ўдзел у цікавых конкурсах, забавах, інсцэніроўках. Для іх гучалі вясёлыя музычныя нумары. Пасля мерапрыемства іх чакала дыскатэка.

 

 

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень першы

Лета, экскурсіі, паходы

Вучні 5, 6 класаў пабывалі ў вёсцы Каштанаўка, дзе наведалі палацава-паркавы комплекс Дзяконскіх. Падчас наведвання яны пазнаёміліся больш падрабязна з жыццём гаспадароў маёнтка розных часоў, успомнілі аб гісторыі ўзнікнення ў парку трону, разгледзелі асобныя экземпляры рэдкіх відаў дрэваў. Па дарозе назад наведалі аграсядзібу «Цымус», дзе змаглі адпачыць пасля паходу.

Продолжить чтениеЛета, экскурсіі, паходы

Разам нам цікава

У апошні дзень мая ў школе прайшла турыстычная эстафета «Вясна — 2021». Мерапрыемства сабрала вучняў 5 — 10 класаў, дзе яны праявілі свае фізічныя здольнасці і ўменні ў арыентаванні на мясцовасці, раскладванні палаткі, працаваць у камандзе, паказалі добрыя веды па асновах аказання першай медыцынскай дапамогі. Па выніках эстафеты каманда «Дружба» заваявала першае месца, каманда «Усмешка» — другое, каманды «228» і «Жартаўнікі» падзялілі паміж сабой трэцяе месца.

Продолжить чтениеРазам нам цікава

Весела бавім час

Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у турыстычнай эстафеце «Вясенняя карусель». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі вучыліся праходзіць турыстычнымі тропамі, спаборнічалі ў конкурсе эрудытаў, адгадвалі загадкі, вучыліся працаваць у камандзе. Цудоўны настрой і шмат станоўчых эмоцый атрымалі пачаткоўцы ў гэты дзень.

Продолжить чтениеВесела бавім час

Дзень алімпійца ў школе

У апошні дзень вясны школа переўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Вучні дэманстравалі свае спартыўныя эмблемы, гучалі дэвізы, крычалкі. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні мяча і ядра, скачках у даўжыню. Пераможцаў было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.

 

Продолжить чтениеДзень алімпійца ў школе

Сусветны дзень здароўя

31 мая ў рамках адзінага дня без тытуню ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку курэння, выкарыстання электронных сістэм курэння, ужывання нікацінаўтрымліваючых прадуктаў.

Продолжить чтениеСусветны дзень здароўя

Празвінеў апошні званок

29 мая для навучэнцаў школы празвінеў апошні званок, які абвясціў аб заканчэнні навучальнага года.

Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.

Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

 

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок