Весела бавім час

Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у турыстычнай эстафеце «Вясенняя карусель». Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі вучыліся праходзіць турыстычнымі тропамі, спаборнічалі ў конкурсе эрудытаў, адгадвалі загадкі, вучыліся працаваць у камандзе. Цудоўны настрой і шмат станоўчых эмоцый атрымалі пачаткоўцы ў гэты дзень.

Продолжить чтениеВесела бавім час

Дзень алімпійца ў школе

У апошні дзень вясны школа переўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Вучні дэманстравалі свае спартыўныя эмблемы, гучалі дэвізы, крычалкі. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні мяча і ядра, скачках у даўжыню. Пераможцаў было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.

 

Продолжить чтениеДзень алімпійца ў школе

Сусветны дзень здароўя

31 мая ў рамках адзінага дня без тытуню ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку курэння, выкарыстання электронных сістэм курэння, ужывання нікацінаўтрымліваючых прадуктаў.

Продолжить чтениеСусветны дзень здароўя

Празвінеў апошні званок

29 мая для навучэнцаў школы празвінеў апошні званок, які абвясціў аб заканчэнні навучальнага года.

Апошняя лінейка школьнага года заўсёды асаблівая, бо асаблівыя пачуцці, якія перапаўняюць і вучняў, і настаўнікаў, і бацькоў.

Лепшым вучням ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

 

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок

Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог

Пад такой назвай 25 мая для вучняў 8-10 класаў  прайшоў адзіны дзень інфармавання.

Падчас правядзення мерапрыемства вучні даведаліся, што ў нашай краіне сям’я выступае прадметам асаблівай абароны з боку дзяржавы, паколькі з’яўляецца неад’емнай умовай захавання і развіцця беларускага народа. Сацыяльная падтрымка сем’яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей – адзін з ключавых накірункаў дзяржаўнай палітыкі.
У ходзе мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што паспяховае выхаванне дзіцяці магчыма толькі ў той сям’і, дзе пануе сяброўства, любоў і павага паміж мужам і жонкай, дзе ў дзяцей выхоўваюцца лепшыя якасці, прад’яўляюцца да іх высокія маральныя патрабаванні. Добрая сям’я — тая, дзе муж і жонка разумеюць адзін аднаго, разам радуюцца, суперажываюць, дзе дарослыя ўмеюць разам працаваць і адпачываць, выхоўваць дзяцей.

Продолжить чтениеСям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог

С 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», якое накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў.
Продолжить чтение

Брэсцкая санаторная школа-інтэрнат запрашае…

З 1 па 18 чэрвеня 2021 года ДУА «Брэсцкая санаторная школа-інтэрнат» будзе праводзіцца прыём заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў III-IX класаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні і  ўпершыню  паступаюць у школу, на 2021/2022 навучальны год.
Продолжить чтениеБрэсцкая санаторная школа-інтэрнат запрашае…

Я і Планета

Такая тэма была прапанавана  вучняў 5 — 7  класаў  для  абмеркавання падчас правядзення адзінага дня інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Пры правядзенні мерапрыемстваў вучні вызначылі прыярытэтныя накірункі нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, надалі ўвагу пытанням адносін паміж дзецьмі і дарослымі, падрыхтаванасці да сацыяльных дзеянняў у адпаведнасці знормамі, якія прыняты ў сусветным грамадстве.

Продолжить чтениеЯ і Планета

Цудоўныя імгненні

Удзельнікі турыстычнага гуртка прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па тэхніцы пешаходнага турызму “Вясна-2021”.
Найбольш паспяхова выступілі вучань 5 класа Гац Канстанцін, вучаніца 6 класа Бульц Наталля і вучань 8 класа Казлоўскі Уладзіслаў.

 

Продолжить чтениеЦудоўныя імгненні