Сям’я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог

Пад такой назвай 25 мая для вучняў 8-10 класаў  прайшоў адзіны дзень інфармавання.

Падчас правядзення мерапрыемства вучні даведаліся, што ў нашай краіне сям’я выступае прадметам асаблівай абароны з боку дзяржавы, паколькі з’яўляецца неад’емнай умовай захавання і развіцця беларускага народа. Сацыяльная падтрымка сем’яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей – адзін з ключавых накірункаў дзяржаўнай палітыкі.
У ходзе мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што паспяховае выхаванне дзіцяці магчыма толькі ў той сям’і, дзе пануе сяброўства, любоў і павага паміж мужам і жонкай, дзе ў дзяцей выхоўваюцца лепшыя якасці, прад’яўляюцца да іх высокія маральныя патрабаванні. Добрая сям’я — тая, дзе муж і жонка разумеюць адзін аднаго, разам радуюцца, суперажываюць, дзе дарослыя ўмеюць разам працаваць і адпачываць, выхоўваць дзяцей.

Добавить комментарий