У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзясяты

Цікавыя мерапрыемствы прывабліваюць выхаванцаў прышкольнага лагера. Творчы салон «Кветкавая палянка», майстэрня «Чароўны аловак», падарожжа вакол свету, гульня «Вітамінкі з кошыка» запрасілі наведвальнікаў летніка прыняць удзел і праявіць сваю творчую фантазію.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзясяты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзявяты

11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшлі Малыя алімпійскія гульні. Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы даведаліся шмат цікавага і карыснага ў галіне спорту і асноў здароўя, змагаліся ў спрытнасці, сіле, развівалі  хуткасць і ўвагу. І месца заваявалі Хоміч А. і Бабенка К., ІІ месца — Ляшчынскі А. і Курыльчук П., ІІІ месца — Бабей Я. і Ляшчынская К.
Віншуем з узнагародамі!
Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзявяты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна

Гульня «Літаратурная Адгадай-ка» і літаратурная гульня-віктарына «Я загадаю, а ты адгадай» вызначыла лепшых знаўцаў казачных персанажаў. Гульнявы занятак «Спартыўная салянка», спартыўныя гульні з мячом «Мой вясёлы, звонкі мяч», гульня-віктарына «Што такое гігіена» спрыялі стварэнню добрага настрою, зараджалі пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна

У добры шлях, дзевяцікласнікі!

11 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Граб В.М., настаўнікі-прадметнікі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.

Продолжить чтениеУ добры шлях, дзевяцікласнікі!

Лета — час экскурсій

Пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю змаглі вучні нашай школы, наведаўшы Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў. Падчас наведвання школьнікі даведаліся аб адным з найбольш шматлікіх і ўплывовых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, які адыграў вялікую ролю ў рэлігійным, культурным і грамадска-палітычным жыцці ВКЛ ў XV-XVIII ст., аб гісторыі палацавага комплексу і герба Ружан.

Продолжить чтениеЛета — час экскурсій

У госці да жывёл

Вучні пачатковых класаў здзейснілі экскурсію ў заасад «Залаты фазан» у в. Малочкі. Падчас наведвання яны пазнаёміліся з умовамі жыцця не толькі жывёльнага свету Беларусі, але і жыхароў паўднёвых краін. Прыгажуны алені, цікаўныя казулі і лані, свавольнікі камерунскія козлікі, рознакаляровыя паўліны і фазаны, гарэзы-вавёрачкі, пушыстыя лісы і іншыя жывёлы ўздымалі настрой не толькі дзецям, але і дарослым наведвальнікам заасаду.

Продолжить чтениеУ госці да жывёл

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень сёмы

Шмат цікавага і карыснага чакае кожны дзень выхаванцаў летніка. Пазнавальная гульня «Съедобное-несъедобное», квэст-гульня «Міннае поле», спартыўныя спаборніцтвы раскрываюць лепшыя фізічныя якасці дзяцей. Вельмі захапіла наведвальнікаў аздараўленчага лагера гадзіна творчасці «Адзенне для казачных герояў», дзе кожны паказаў свой творчы патэнцыял і ўменне працаваць у дружнай камандзе.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень сёмы

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень шосты

Шосты дзень аздараўленчага лагера запрасіў наведвальнікаў у гульню-падарожжа «Казачныя героі жывуць у казках», літаратурную гульню «Разнастайнасць кніжнага свету» і гадзіну чытання «Дзіцячыя часопісы карысна пачытаць», якія вабілі юных чытальнікаў светам чароўнага і незвычайнага. З задавальненнем і жаданнем выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўным круізе «Казачная паласа перашкод» і спартыўнай гульні «Хуткі мяч».

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень шосты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень пяты

Дні ў аздараўленчым лагеры проходзяць заўсёды хутка і весела. Асабліва захапляльнымі для выхаванцаў былі творчыя конкурсы «Лета звонкае маё» і «Вясёлкавы чараўнік». Спартыўная эстафета ўзняла дух спаборніцтва, дала магчымасць кожнаму праявіць свае лепшыя фізічныя якасці  .

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень пяты

У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень чацвёрты

У суботні дзень выхаванцы аздараўленчага лагера ўдзельнічалі ў рыцарскім турніры «У дружбе і адзінстве наша сіла», гадзіне інфармавання «Цяжкасці перажывём, калі мы разам», прысвечаным Году адзінства народаў. Таксама ў гэты дзень яны наведалі сацыяльныя аб’екты аграгарадка Шані.

Продолжить чтениеУ лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень чацвёрты