Як выбраць справу па душы? Кім быць?

Такімі пытаннямі часта задаюцца старшакласнікі. Экскурсія ў Пружанскі РАНС для вучняў 7 — 10 класаў мела на мэце пазнаёміць з прафесіяй выратавальніка і садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню. Дзяржаўны інспектар Пружанскага раёна па пажарным наглядзе Станкевіч К.А. падрабязна расказаў дзецям аб буднях і цяжкай працы выратавальнікаў, іх распарадку дня і дасягненнях.

Продолжить чтениеЯк выбраць справу па душы? Кім быць?

Музей вайны – тэрыторыя міру – Брэсцкая крэпасць

1 красавіка выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У ходзе экскурсіі навучэнцы пабывалі на плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачыстасці, ля Вечнага агню, помніка «Смага», а таксама ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці.

Продолжить чтениеМузей вайны – тэрыторыя міру – Брэсцкая крэпасць

Усім класам у паход

Ласкавае сонейка, цёплы ветрык, першыя пупышкі на дрэвах – сапраўдны веснавы настрой. Каб адчуць гэта, вучні 9-10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі адправіліся ў лес. Зону адпачынку ў лесе выбралі для ачысткі. Папрацавалі на славу, стаміліся, але вынікамі працы засталіся задаволены. Так добра пабыць у гурце сяброў і аднакласнікаў, пасмажыць курыцу, палюбавацца краявідамі роднай прыроды, пакаштаваць запечанай бульбы. Вось ён, сапраўдны адпачынак, дзе і добры настрой, і лёгкая стомленасць, і радасць адкрыцця новага сярод, здавалася б, ужо даўно вядомага.

Продолжить чтениеУсім класам у паход

Стань першым

Пад такой назвай для вучняў школы прайшла спартыўная квэст-гульня, падчас якой школьнікі прайшлі ўсе этапы спаборніцтваў, паказаўшы сябе моцнымі, спрытнымі і хуткімі. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі захоплівалі членаў каманды настолькі, што яны не заўважылі, як хутка праляцеў час.

Продолжить чтениеСтань першым

Адпачываем з карысцю

У канікулярны час вучні 6 класа з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні «Там на неведомых дорожках». Старшакласнікі наведалі гадзіну роздуму «Адзіным звязаны лёсам», прысвечаную Году адзінства народаў. Вучні 5 класа праявілі сваю кемлівасць і знаходку ў інтэлектуальнай гульні «Гэта цікава ведаць».

Таксама на працягу канікулаў праходзіць акцыя па зборы макулатуры «Збяры макулатуру — захавай дрэва!»

Продолжить чтениеАдпачываем з карысцю

Зробім лес чысцей!

Пад такім дэвізам прайшла экалагічная акцыя з удзелам вучняў 7 класа. Падчас правядзення акцыі школьнікі прыбралі смецце ў лясным масіве каля аграгарадка Шані.

Продолжить чтениеЗробім лес чысцей!

У аздараўленчым лагеры. Дзень другі

30 сакавіка выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных тэме здаровага харчавання. Падчас удзелу дзеці будавалі піраміды і дамы здаровай ежы, абмяркоўвалі праблемы харчавання сучасных школьнікаў, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на тэму «Прадукты, неабходныя для здаровага арганізма».

Продолжить чтениеУ аздараўленчым лагеры. Дзень другі

Самы класны…

30 сакавіка вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у гульнёвай спартыўнай праграме, якая дапамагла вызначыць пераможцаў у розных намінацыях: «самы смелы, хуткі, спрытны, цягавіты».

 

 

Продолжить чтениеСамы класны…

Месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні працягваецца

У першы дзень канікул калектыў установы адукацыі выйшаў, каб навесці парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеМесячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні працягваецца

Пачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»

У першы дзень работы аздараўленчага лагера да выхаванцаў у госці завітала кніга. Падчас мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках тыдня дзіцячай кнігі, дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення кнігі, аб асветніках старажытных часоў, паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў-ілюстратараў, капірайтараў.

Таксама ў гэты дзень выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўных конкурсах і спаборніцтвах.

Продолжить чтениеПачаў работу аздараўленчы лагер «Дружба»