Бавім час з карысцю
27 сакавіка пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “С книжкой поведёшься – ума наберёшься”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “У краіне літаратуры”. Таксама ў гэты дзень вучні 1 — 4 класаў наведалі кніжную выставу «Любімыя кнігі матулінага дзяцінства».
Ведаць, каб не спатыкнуцца
Пад такой назвай прайшла ў школе адкрытая размова, на якую былі запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій, загадчык Шаняўскога ФАПа Рыбачок Я.Р., педагог сацыяльны Арабей А.Я., настаўнік біялогіі Граб В.М.
Падчас правядзення мерапрыемства Яўгенія Рыгораўна пазнаёміла вучняў з наступствамі ўжывання алкаголю і наркотыкаў. Айцец Сергій расказаў старшакласнікам аб адносінах царквы да шкодных звычак. Са змяненнямі і новай рэдакцыяй КоАП, у якой была ўдасканалена сістэма спагнанняў, пазнаёміла Алена Якаўлеўна. Напрыканцы размовы вучням была прапанавана для прагляду і абмеркавання прэзентацыя «Мы за здаровы лад жыцця», падрыхтаваная Граб В.М.
Изучаешь мир финансов — получаешь много шансов
У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які прайшоў у школе з 22 па 27 сакавіка, вучні школы пазнаёміліся з відамі банкаўскіх паслуг, плацёжных картак, спосабамі безнаяўнага разліку за тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дысконтнымі карткамі, якія дапамагаюць з’эканоміць грашовыя сродкі, спосабамі аховы безнаяўных грашовых сродкаў ад крадзяжу.
Урок фінансавай граматнасці на тэму «Беражы сябе і свае грошы» для вучняў 7 — 8 класаў правяла галоўны спецыяліст аддзела продажаў ААТ «Беларусбанк» Лесіна Ж.В.
Акция «Час Земли» пройдет 27 марта 2021 года с 20.30 до 21.30
27 марта 2021 года (с 20.30 до 21.30 по местному времени) в Беларуси в тринадцатый раз пройдёт глобальная акция «Час Земли», организуемая по всему миру Всемирным фондом дикой природы (WWF). «Час Земли» является наиболее известной экологической акцией в истории человечества. В прошлом году по данным организаторов в ней приняло участие более 2-х миллиардов человек из 188 стран мира, была выключена подсветка более чем 3100 архитектурных объектов. В Беларуси мероприятия прошли в 22 населенных пунктах, была отключена подсветка центральных архитектурных объектов, а также Мирского и Несвижского замков (входящих в список всемирного наследия ЮНЕСКО, что выводит участие Беларуси в «Часе Земли» на видимый международный уровень).
Выключение света на один час позволит снизить вредные выбросы в атмосферу земли и дает возможность каждому неравнодушному человеку внести свой вклад в сбережение энергии и сохранение климата нашей планеты. Цель Часа Земли не в том, чтобы сэкономить электричество. Данная акция – это символ бережного отношения к природе
Выключить свет на час – не сложно, но даже таким символическим действием стоит возможность помочь планете, изменив свои ежедневные привычки.
Как? Например, экономно расходовать электроэнергию и тепло, бережно относиться к воде и сделать выбор в пользу вторичной переработки бумаги и других материалов, тем самым сокращая выбросы парниковых газов – главной причины нынешнего изменения климата.
Бавім час цікава
У суботу пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Паварская справа – не рамяство, а мастацтва”. Вучні 5 — 7 класаў наведалі калейдаскоп прафесій “Нам жыць і працаваць на гэтай зямлі”. Старшакласнікі спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Я выбіраю прафесію”.
Да выбару прафесіі падыходзім усур’ёз
Надзвычай цікавым і змястоўным для вучняў школы прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі інфармацыйную вітрыну “Мая прафесія – маё будучае”, практыкум па прафарыентацыі “Твая будучая прафесія”, забаўляльную праграму “Салон прыгажосці. Прафесія цырульнік”, прафарыентацыйную гадзіну “Ярмарка прафесій”, праглядзелі і абмеркавалі фільм “Свет сучасных прафесій”.
Канстытуцыя — закон: ведаеш — выконвай, парушаеш — адказвай
15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў школе прайшлі мерапрыемствы, падчас правядзення якіх вучні змаглі пазнаёміцца з асноўнымі артыкуламі дакумента, гісторыяй яго ўзнікнення, са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах у 1996 і 2004 гадах, з асновамі фарміравання сістэмы заканадаўства дзяржавы.
Са спортам па жыцці
Весела і бадзёра прайшоў дзень скакуна ў школе. Усе вучні ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па скачках. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартландыі “Спорт – здароўе, спорт – гульня”. Вучні 5 — 9 класаў праявілі сваю спрытнасць у спартландыі “Дасягні трыумфу!”