Квіз з пазітывам

Днямі ў школе для акцябрат і піянераў была праведзена інтэлектуальная гульня “Піянерскі квіз”. У квізе ўдзельнічалі вучні 4 — 7 класаў. Члены атрадаў «Ветразі юнацтва» і “Адважныя рабяты” падчас правядзення мерапрыемства з задавальненнем уключаліся ў работу, адказвалі на цікавыя і каверзныя пытанні. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Продолжить чтениеКвіз з пазітывам

Бавім час цікава

6 лютага пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці “Агеньчык памяці”. Вучні 5, 6 класаў узгадалі імёны землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, наведаўшы гадзіну памяці “Я вам жить завещаю”. Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках” сабраў вучняў 7 – 9 класаў.

Продолжить чтениеБавім час цікава

Матэматыка — гэта цікава і карысна

5 лютага настаўнік матэматыкі Менжынская Г.А. запрасіла педагогаў школы на адкрыты ўрок па тэме «Законы складання рацыянальных лікаў» у 6 класе, дзе падзялілася з калегамі вопытам выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу пры вывучэнні матэматыкі.

Продолжить чтениеМатэматыка — гэта цікава і карысна

Мы памятаем, мы ганарымся

Традыцыйным у школе з’яўляецца Месячнік патрыятычнага выхавання, які заўсёды праходзіць у лютым. На зборы піянерскага атрада імя Зіны Партновай “Вялікая Айчынная вайна ў лічбах” у 7 класе вучні яшчэ раз нагадалі асноўныя факты, падзеі, людскія страты, помнікі-сведкі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 9 класа падчас правядзення класнай гадзіны «Вайна ў памяці народа» і вучні 6 класа  пры наведванні ўрока мужнасці «Мы помнім» прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абмеркавалі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў».

Продолжить чтениеМы памятаем, мы ганарымся

Умела працуюць «Умелыя ручкі»

Вучні пачатковых класаў з задавальненнем наведваюць гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці, кіраўніком якога з’яўляецца Тарасава М.Б. Работы дзяцей не аднаразова былі адзначаны дыпломамі і граматамі на раённых этапах рэспубліканскіх і абласных конкурсаў дзіцячай творчасці.

Продолжить чтениеУмела працуюць «Умелыя ручкі»

Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!»

Продолжить чтениеВучні школы прымаюць актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!»

Кожную суботу разам

30 студзеня, у суботу, пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “У свеце паэзіі” або «Поэзия, гостья небесная, летит навстречу тебе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Ведай вершы сваіх землякоў”. Інтэлектуальны марафон “Прыйдзі да фінішу” запрасіў вучняў 8, 9 класаў. Таксама ў гэты дзень школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе зімовых скульптур “Снежная казка” і лыжных гонках “Здаровы я — здаровая краіна”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Святкуем 100-годдзе з Дня нараджэння Івана Шамякіна

29 студзеня для вучняў старэйшых класаў прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 100-гадоваму юбілею вядомага беларускага пісьменніка І. Шамякіна. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, праглядзець відэаролік, прыняць ўдзел у літаратурным турніры. Шмат карыснага і цікавага ўзялі для сябе ўдзельнікі мерапрыемства.

Продолжить чтениеСвяткуем 100-годдзе з Дня нараджэння Івана Шамякіна