#познайБеларусь
Вучаніца 9 класа Парфенюк Ганна ўдзельнічае ў Рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь».
Вучаніца 9 класа Парфенюк Ганна ўдзельнічае ў Рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь».
У суботу, 16 студзеня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у ролевай гульні “Незвычайнае школьнае падарожжа”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Прававы калейдаскоп”. Члены ГА «БРСМ» аказвалі дапамогу састарэлым, прыняўшы ўдзел у аперацыі “Клопат”.
Пад такой назвай праходзіць абласная экалагічная акцыя, да якой далучыліся члены гуртка «Юны біёлаг». Дзеці з задавальненнем займаюцца падкормкай птушак і вырабам экалагічных кармушак.
Піянерская дружына нашай установы прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі #добронеуходитнаканикулы#. Членамі арганізацыі былі сабраны канцэлярскія прылады. Падарункавы камплект быў уручаны Дзедам Марозам і Снягуркай на навагоднім ранішніку Гац Кацярыне.
Вясёлы, прыгожы і светлы навагодні ранішнік прайшоў ў нашай школе для вучняў 3 — 4 класаў, дзе была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Падчас свята гучалі вясёлыя песні, прыгожыя віншавальныя вершы, а больш за ўсё дзяцей захапілі цікавыя гульні.
29 снежня вучні 7 — 10 класаў разам са сваім кіраўнікамі запрасілі педагогаў і вучняў школы ў сапраўдную навагоднюю казку. Вавёрка, Воўк, Лясун, Лясныя прыгажуні і Баба-Яга парадавалі ўсіх сваім прадстаўленнем і падарылі ўсім бадзёры і радасны настрой.
Ранішнік “Казачна сустрэнем Новы год»” чакаў вучняў 5 — 6 класаў 29 снежня. З цікавасцю і захапленнем дзеці ўдзельнічалі ў чароўнай казцы, адгадвалі зімовыя загадкі, гулялі ў гульні, танцавалі і спявалі навагоднія песні.
29 снежня на Навагодні ранішнік сабраў усіх вучняў 1 — 2 класаў каля прыгажуні ёлкі. Дзеці танцавалі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя зімовыя гульні. У канцы Дзед Мароз і Снягурачка ўсіх пачаставалі салодкімі падарункамі.
На пярэдадні Новага года ў школе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, на якіх былі ўшанаваны прызёры раённых, абласных і рэспубліканскіх творчых і інтэлектуальных конкурсаў, удзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Дзед Мароз і Снягурка ўручылі пераможцам салодкія падарункі.
Без ласункаў не застаўся ніхто. Спонсарам гэтай штогадовай цырымоніі выступіла ААТ “Шані-аграпрадукт”. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі вучні не сталі ў традыцыйны карагод, а вось вясёлы флэшмоб і навагоднія песні захапілі ўсіх!