Падарожжа па родным краі

      27 сакавіка вучні 8 класа наведалі горад Брэст. У ВК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” і “Зімовы сад” БрДУ імя А. Пушкіна яны даведаліся пра гісторыю развіцця нашага роднага краю, убачылі старажытны посуд, аддзенне, пазнаёміліся з раслінамі розных кліматычных зон.

Продолжить чтениеПадарожжа па родным краі

Наша спадчына

    27 сакавіка вучні 5 – 7 класаў наведалі “Замкавы дварцовы комплекс Сапегаў”. Дзеці мелі магчымасць дакрануцца да спадчыны беларускага народа, пазнаёміцца з родам  Сапегаў.  Пераходзячы з залы ў залу, вучні даведаліся шмат новага і цікавага.

Продолжить чтениеНаша спадчына

Сустрэчы ў школе

    У сакавіку ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя бацькоўскія сходы, на якіх абмяркоўваліся праблемы ўжывання наркатычных сродкаў. Бацькі вучняў 9, 11 класаў былі пазнаёмлены з Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і інструктыўна-метадычным пісьмом “Аб завяршэнні 2013/2014 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў”.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Вучымся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях

      З мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі, прывіцця вучням і работнікам навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях 21 сакавіка ў школе была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі.

Продолжить чтениеВучымся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях

Наркотык і жыццё: што даражэй?

      20 сакавіка для вучняў старэйшых класаў праведзены кіналекторый на тэму “Спайс — атрута ад розуму”. Вучні пазнаёміліся з журналісцкімі раследаваннямі па тэме “Наркотыкі і моладзь”, даведаліся аб наступствах ужывання спайсаў. абмеркавалі дадзеную праблему ў сваім калектыве і зрабілі для сябе пэўныя вывады. 

Продолжить чтениеНаркотык і жыццё: што даражэй?

Віншуем з перамогай!

      На раённым этапе  IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Зажги костёр добра!”  агітбрыгада нашай школы “Подвиг народа бессмертен” заняла другое месца. Віншуем пераможцаў!

SAM_2247

Продолжить чтениеВіншуем з перамогай!

Са здароўем па жыцці

      У суботу, 15 сакавіка, у чарговы раз  сабраліся вучні  школы на Дзень здароўя.

      Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні «Вясёлыя спаборніцтвы» і гадзіне зносін «У здаровым целе — здаровы дух».

      Вучні сярэдняга звяна змагаліся ў скачках у даўжыню і кіданні мяча. А таксама ім былі прапанаваны гульні на свежым паветры.

Продолжить чтениеСа здароўем па жыцці

Майстэрства і пошук

    З 10 па 14 сакавіка ў школе праводзіўся метадычны тыдзень “Майстэрства і пошук”. Настаўнікі абмяняліся вопытам па тэме “Стварэнне псіхалагічнага камфорту: праблемы і знаходкі”.

   Са сваімі напрацоўкамі па тэме “Выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў у адукацыйным працэсе” падзяліліся з калегамі ў ходзе семінару Жырыкава Н.І., Дзенісюк В.М., Бяляева І.Р.

  Настаўнікі школы мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі метадычнай літаратуры “Вучоныя — педагогам”, наведаць адкрытыя ўрокі ў сваіх калег Арабей А.Я. і Коверзневай І.М.

   Заключным мерапрыемствам тыдня была прэзентацыя педагагічных знаходак “Маё педагагічнае крэда”. 

Продолжить чтениеМайстэрства і пошук

Да Дня Канстытуцыі

     Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце.

     Гасцямі школы ў гэтыя дні сталі прадстаўнікі мясцовай улады, члены выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікі ААТ “Шані-аграпрадукт”.

       Інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы, гадзіны-роздумы, выставы і прэзентацыі былі аб’яднаны адзінай тэмай.

     На ўсіх мерапрыемствах вялася сур’ёзная размова аб дасягненнях не толькі Беларусі ў цэлым, а найперш нашага раёна. Тэматычныя блокі “Наш край – наш гонар”, “Пружаншчына развіваецца”, “Сённяшні дзень “Шані-аграпрадукт” прадставілі як самі вучні, так і прадстаўнік планава-эканамічнай службы ААТ “Шані-аграпрадукт” І. Б. Страдомская.

     Цікавай і змястоўнай была сустрэча старшакласнікаў з кандыдатам у дэпутаты Шаняўскога сельскага Савета, эканамістам ААТ “Шані-аграпрадукт”, выпускніцай школы Талакнянік А. Я.

     Аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі расказала член выбарчай камісіі А. М. Ярмашэвіч.

     З цікавасцю вучні пазнаёміліся з выставай “Чым можа ганарыцца Пружаншчына”.

   Пяцікласнікі пад кіраўніцтвам А. В. Вашчук паразважалі над пытаннем “Колькі каштуе бясплатна?”

     У гонар свята будынак школы расквеціў Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь.

Святкуем Дзень Канстытуцыі разам!

Продолжить чтениеДа Дня Канстытуцыі

Свята жанчын

      Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак  вучні падрыхтавалі святочны канцэрт.  У выкананні вучняў пачатковых класаў гучалі песні, вершы. Удзельнікамі драматычнага гуртка арганізавана пастаноўка казкі «Сказка о мёртвой царевне и о семи богатырях». 

Продолжить чтениеСвята жанчын