Кожную суботу разам

У суботу, 3 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Наша Беларусь». Каманды 5 — 9 класаў спаборнічалі ў квэст-гульні «Да абароны Айчыны гатовы».

Таксама ў гэты дзень у ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» прайшла квэст-гульня «Гартаючы старонкі мінулага», у якой прынялі ўдзел і вучні 5 — 7 класаў нашай установы. Вынікам спаборніцтваў стала ІІ месца. Акрамя гэтага, школьнікі наведалі музей вылічальнай тэхнікі «Ад абака да камп’ютара», дзе ўбачылі больш 200 цікавых экспанатаў, якія дапамагаюць прасачыць сучасную гісторыю айчыннай вылічальнай тэхнікі.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Тыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця

На працягу тыдня, які праходзіў з 28 лістапада па 3 снежня, вучні школы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, падчас правядзення якіх вялікая ўвага надзялялася праблеме і прафілактыцы СНІД, правілам правільнага і здаровага харчавання, прафілактыцы шкодных звычак, прапагандзе здаровага і бяспечнага ладу жыцця.

 

Продолжить чтениеТыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Внимание!

На территории Пружанского района в период времени с 01.12.2022 по 20.12.2022 проводится комплекс дополнительных мероприятий, направленных на устранение негативных тенденций в динамике и структуре подростковой преступности. Основной целью указанного комплекса является усиление профилактического воздействия на несовершеннолетних, склонных к совершению противоправных поступков, а также проведение широкомасштабной информационно-профилактической кампании, минимизация причин и условий, способствующих возникновению негативных явлений в подростковой среде.

Продолжить чтениеВнимание!

Кожную суботу разам

У чарговы суботні дзень пачаткоўцы спаборнічалі разам са сваімі роднымі ў гульнёвай праграме “Мая сям’я – маё багацце”. Вучні 5 — 7 класаў змаглі паказаць свае добрыя веды ў квэст-гульні «Пазнаём свет разам».

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Родная зямліца — творчасці крыніца

На прыкладзе самабытнага паэта, рэвалюцыянера­-падпольшчыка і партызана Міколы Засіма, чыё імя носіць Шаняўская сярэдняя школа, педагогі выхоўваюць у вучняў любоў да роднага слова і малой радзімы, гордасць за вядомых землякоў. А іх на Пружаншчыне, шчодрай на таленты, шмат.

Гісторыя школы пачалася ў далёкім 1864 годзе, калі ў Шанях адкрылася двухгадовае народнае вучылішча, якое наведвалі 90 дзяцей. Да 1926 года яно размяшчалася ў былым магазіне па продажы зерня, а потым было перанесена ў будынак гміны і ператворана ў польскамоўную чатырохгадовую школу. У 1937 го­дзе яна пераехала ў новы будынак, у якім знаходзіцца і сёння.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР шасцігадовая школа перайшла на рускую і беларускую мовы навучання. У час Вялікай Айчыннай вайны ў школьным будынку размяшчаўся нямецкі шпіталь. Заняткі аднавіліся ў 1944 годзе.

Пасля вайны ўстанова адукацыі прайшла шлях ад сямігодкі і васьмігодкі да сярэдняй школы. У 1960—1970-х гадах тут вучылася больш за 200 дзяцей. З-за недахопу класных памяшканняў давялося зрабіць прыбудову. У той час у школе працавала шмат сямейных пар педагогаў.

Сёння ўстанову наведваюць 72 вучні з 3 вёсак, з якімі займаюцца 16 настаўнікаў. Невялікая колькасць дзяцей засмучае дырэктара Алену Мікалаеўну Ярмашэвіч, але канкурыраваць сельскай школе з гарадской не выпадае, прычым зусім не па якасці адукацыі, а па адлегласці: ад Шанёў да Пружан усяго 5 кіламетраў.

Пра высокі прафесіяналізм шаняўскіх педагогаў красамоўна сведчыць той факт, што ў 2019 го­дзе школа была занесена на раённую Дошку гонару і прызнана лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Пружаншчыны. Гэта вынік шматгадовай мэтанакіраванай і сістэмнай работы педкалектыву па розных напрамках дзейнасці.

Далёка не кожная гарадская школа можа пахваліцца тым, што 82% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, прычым чвэрць з іх — яе выпускнікі, а для трэцяй часткі настаўнікаў гэта адзінае месца работы. Больш за 60% педагогаў працуюць тут ужо звыш 20 гадоў. Кожны з іх — творчая асоба, захопленая любімай справай. Настаўнікі ўваходзяць у склад раённых творчых груп і журы раённага этапу рэс­публіканскай прадметнай алімпіяды, актыўна друкуюцца на старонках метадычных выданняў, прэзентуюць свой вопыт на выставах.

Паспяхова вырашаць розныя адукацыйныя задачы дапамагае добрая матэрыяльна-тэхнічная база, у паляпшэнні якой удзельнічае базавая гаспадарка — ААТ “Шані-аграпрадукт”. Штогод за яе сродкі набываюць камп’ютарную тэхніку і спартыўны інвентар. Не адмаўляе арганізацыя і ў гаспадарчай тэхніцы для розных работ. Па выніках навучальнага года кіраў­ніцтва сельгаспрадпрыемства адзначае лепшых школьнікаў грашовымі прэміямі.

Шаняўскія вучні паказва­юць добрыя вынікі ў раённых алімпіядах і канферэнцыях вучэбна-даследчых работ, творчых конкурсах і фестывалях, а таксама ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Выпускнікі школы працягваюць адукацыю ў прэстыжных універсітэтах краіны.

У выхаваўчай рабоце педагогі адда­юць перавагу праектнай дзейнасці па розных напрамках, у якой актыўна ўдзельніча­юць не толькі дзеці, але і іх бацькі. Сярод адметных праектаў — “Сцяжынкамі роднага краю”: па суботах старшакласнікі з настаўнікамі адпраўляюцца ў велапаходы па знакамітых мясцінах Шаняўскога сельсавета, звязаных з жыццём Рыгора Шырмы і Янкі Хвораста, а таксама з дзейнасцю партызанскага атрада імя Чкалава. Рэалізаваны шэраг краязнаўчых праектаў: “Славутыя імёны малой радзімы: Мікола Засім, Рыгор Шырма”, “Мае землякі — мая гордасць”, “З беларускага стала”, “Дарога да кнігі” і інш.

Пра высокі прафесіяналізм шаняўскіх педагогаў красамоўна сведчыць той факт, што ў 2019 годзе школа была занесена на раённую Дошку гонару і прызнана лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Пружаншчыны.

За шматгадовую гісторыю школы ў ёй склалася нямала доб­рых традыцый, якія беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца. Адна з іх звязана з асобай паэта-земляка Міколы Засіма, імя якога ўстанова носіць з 1989 года. Вялікую ролю ў захаванні і папулярызацыі яго спадчыны адыграла былы дырэктар установы Святлана Аляксандраўна Якімавец, выдатнік адукацыі СССР, педагог з 40-гадовым стажам. Менавіта дзякуючы яе намаганням у школе калісьці з’явіўся літаратурна-краязнаўчы музей, адзін з раздзелаў якога быў прысвечаны жыццю і творчасці Міколы Засіма.

Сёння ў кабінеце беларускай мовы дзейнічае тэматычная экспазіцыя. Яе матэрыялы (фотаздымкі, газетныя публікацыі, успаміны) шырока выкарыстоўваюцца не толькі на ўроках, але і ў пазакласнай рабоце. Па словах А.М.Ярмашэвіч, за час свайго існавання профільны кабінет стаў цэнтрам патрыятычнага выхавання, што звязана з актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю Міколы Засіма, песняра Пружаншчыны, пра якога народны паэт Беларусі Максім Танк сказаў: “Ён быў сынам народа ў поўным значэнні гэтага слова”.

Мікола Засім нарадзіўся ў лістападзе 1908 года ў Шанях у беднай сялянскай сям’і. Пра родную вёску будучы паэт шмат пісаў і гаварыў, ніколі не забываў і ездзіў сюды да канца жыцця: “Гэй, паэты вёскі й поля, // Я ваш сябра — Засім Коля, // З-пад Пружанаў, з вёскі Шэні…”

З пачаткам Першай сусветнай вайны вялікая сям’я выехала ў Саратаўскую губерню. Там 7-гадовы Мікола пайшоў у пачатковую школу. Вучоба давалася яму лёгка, акрамя рускай мовы, на якой у Шанях тады ніхто не размаўляў. Тым не менш хлопчык спрабаваў, пераймаючы Івана Крылова, пі­саць байкі.

У 1921 годзе сям’я Засіма вярнулася на радзіму, дзе Мікола скончыў польскую школу. Юнак марыў вучыцца далей, але для гэтага не было сродкаў. Каб дапамагаць бацькам па гаспадарцы, давялося ўладкавацца на лесапілку, а потым лесніком. Пра цяжкае жыццё беларусаў пад панскім ярмом малады паэт эмацыянальна расказ­ваў у вершах, якія, па яго меркаванні, павінны складацца з жыццёвага лёсу аўтара і яго чытачоў.

Дзякуючы актыўнай грама­дзянскай пазіцыі Мікола Засім стаў камсамольцам, а затым і камуністам, актыўна ўдзельнічаў у нацыя­нальна-вызваленчым і рэвалюцыйным руху, узначальваў гурток Беларускай сялянска-рабочай грамады, працаваў бібліятэкарам Таварыства беларускай мовы. Яго неаднаразова арыштоўвалі і катавалі, але зламаць не маглі. Ён пісаў вершы, поўныя сарказму, іроніі і народнага гумару, нават на турэмных нарах.

Мікола Засім імгненна адгукаўся паэтычным словам на па­дзеі грамадскага жыцця. Новы этап яго творчасці звязаны з уз’яднаннем Заходняй Беларусі і БССР. Аўтарытэтнага земляка выбралі старшынёй Шаняўскога сельсавета.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Міколу Засіму давялося перажыць асабістую трагедыю: фашысты забілі яго старых бацькоў, а сястру вывезлі ў Германію. Іх светлай памяццю сын пакляўся быць бязлітасным у помсце ворагам: “Не застрашыце нас, каты, // Ні расстрэлам, ні пятлёю. // За кроў маткі, за кроў таты // Сваю помсту я утрою. // А калі загіну ў бойцы, // Дык такі я не адзін. // Будзе помс­ціць вам, забойцы, // Друг мой — іншай маткі сын”.

Мікола Засім — адзіны беларускі паэт, які адлюстраваў у творчасці партызанскую эпапею ад яе пачатку і да канца, стварыў паэтычны летапіс народнай барацьбы ў заходніх абласцях Беларусі. Пасля вайны ён доўга не мог вызваліцца ад перажытага. За актыўны і мужны ўдзел у барацьбе з нямецкімі захопнікамі партызан Засім быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

У 1946 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ працаваў у рэдакцыі брэсцкай абласной газеты “Зара”, узначальваў літаратурнае аб’яднанне. У 1947 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік “Ад шчырага сэрца”. Ён быў названы так нездарма: Мікола Засім, нягледзячы на складаны характар, вылучаўся адкрытасцю, гасціннасцю, таварыскасцю, добра­зычлівасцю, аптымізмам і праўдалюбствам.

Вершы самабытнага паэта перакладалі на рускую мову Міхаіл Луконін, Аляксандр Пракоф’еў і Аляксандр Твардоўскі. А пісаць ён мог і па-руску, і па-беларуску, і па-ўкраінску, і па-польску. Самародак! Інстытутаў Мікола Засім не заканчваў. Яго інстытутам было жыццё.

На жаль, зямны лёс адмераў Міколу Засіму ўсяго 48 гадоў. Ён пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце. На помніку паэту выбіты яго вершаваныя радкі: “Ніко­лі, ніколі любіць не пакіну // Сваю Беларусь, дарагую Радзіму”. Гэтыя словы як запавет перадаюцца вучням.

Шаняўскія педагогі робяць шмат, каб памяць пра паэта-земляка жыла ў сэрцах нашчадкаў. Штогод у лістападзе ладзяцца Засімаўскія дні, якія ўключаюць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, вусныя часопісы, творчыя сустрэчы, вечарыны, літаратурныя чытанні.

Летась стартаваў праект “Літаратурны марафон”, накіраваны на папулярызацыю сярод сучаснікаў творчасці Міколы Засіма і чытання ў цэлым праз сацыяльныя сеткі, у прыватнасці праз Instagram. З лістапада мінулага года да сакавіка бягучага там былі выкла­дзены больш за 40 відэаролікаў, у якіх вершы паэта чыталі дзеці, педагогі, выпускнікі школы і мясцовыя жыхары. Праект выйшаў далёка за межы вёскі і атрымаў шырокі рэзананс у краіне. І гэта нядзіўна. Мікола Засім усім сэрцам любіў свой народ і родную зямлю. І змог у сваіх вершах перадаць гэтую любоў удзячным нашчадкам, якія з радасцю перадаюць яе іншым: “Мая ты родная зямліца! // Хто палюбіў цябе навек, // Таму ты — творчасці крыніца, // І той — шчаслівы чалавек…”

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.
Фота аўтара і з архіва школы

https://nastgaz.by/rodnaya-zyamlitsa-tvorchastsi-krynitsa/

 

Продолжить чтениеРодная зямліца — творчасці крыніца

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта вучні 5 — 7 класаў былі запрошаны на адкрыты дыялог «Я і мая сям’я», дзе мелі магчымасць расказаць пра свае сямейныя традыцыі, асноўныя сямейныя каштоўнасці.

Падчас гутаркі школьнікі прыйшлі да высновы, што захаванне сямейных каштоўнасцяў з’яўляецца асноўнай задачай падрастаючага пакалення.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»