Снегу заўсёды рады

Вучні школы вельмі чакалі, калі на зямлю ляжа снег, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. Некаторыя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў пад уздзеяннем свежага паветра стане добрым прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, які выклікае неабходнасць у пастаянным далучэнні да спартыўных дасягненняў, павысіць супраціўленне арганізму да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і вынослівасць.

Продолжить чтениеСнегу заўсёды рады

Памяць жыве

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта вучні 10 класа сталі ўдзельнікамі адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі». Дзесяцікласнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», адкрыты на месцы археалагічных раскопак старажытнага Брэста. Таксама дзеці пешшу прайшлі па гістарычным цэнтры горада і даведаліся шмат новага.  #годисторическойпамяти

Продолжить чтениеПамяць жыве

Не толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Каманда «Арляняты» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі КВІЗ». Дзеці з вялікім задавальненнем падпявалі  знакамітым выканаўцам, успаміналі змест любімых мультыплікацыйных фільмаў, адгадвалі загадкі і рэбусы. Віншуем нашых акцябрат з 3 месцам! #октябрятскийквиз

Продолжить чтениеНе толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Кожную суботу разам

Дзень здароўя ў школе пачаўся з гімнастычнай эстафеты, у якой з задавальненнем удзельнічалі вучні школы. Працягам спаборніцтваў для пачаткоўцаў стала інтэрактыўная гульня “100 парад на здароўе”. Вучні 5 -7 класаў адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў краіну Законію. Інтэлектуальная гульня “Мой здаровы лад жыцця” дала магчымасць старшакласнікам зрабіць выснову, што для чалавека самае галоўнае — гэта здароўе.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

У школе прайшлі пасяджэнні бацькоўскага універсітэта

Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:

1.  Рэжым дня — аснова захавання і ўмацавання здароўя першакласніка (Брашура «Рэжым дня»)

2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця (АнкетаБрашура «Сем правілаў здаровага ладу жыцця»)

3.Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці вучняў 3 класа

4. Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей (Брашура

5. Дзіця сярод аднагодкаў

6. Як зберагчы падлетка ад насілля

7. Агрэсія, яе прычыны і наступствы

8. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці

Продолжить чтениеУ школе прайшлі пасяджэнні бацькоўскага універсітэта

У школе прайшоў адкрыты мікрафон «Канфлікты ў нашым жыцці» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Сергія

Падчас размовы дзеці пазнаёміліся з рознымі спосабамі выхаду з канфліктаў і правіламі паводзінаў у канфлікных сітуацыях. У выніку школьнікі зрабілі выснову, што лепш пазбягаць канфліктаў. Айцец Сергій даў некалькі добрых парад дзецям, як пазбегнуць канфліктаў у школьным калектыве.

 

Продолжить чтениеУ школе прайшоў адкрыты мікрафон «Канфлікты ў нашым жыцці» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Сергія

Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі, мая адказнасць

У рамках тыдня прававых ведаў пад такой назвай 6 снежня адбыўся адкрыты дыялог з вучнямі школы, падчас праядзення якога педагог сацыяльны яшчэ раз нагадала падлеткам, што за кожнае правапарушэнне наступае адміністратыўная ці крымінальная адказнасць. Праглядзеўшы відэаролік аб умовах жыцця ў дзіцячай калоніі, вучні прыйшлі да высновы, што трэба быць законапаслухмяным грамадзянінам.

 

 

Продолжить чтениеАктыўны грамадзянін: мае ўчынкі, мая адказнасць