З нагоды заканчэння першай вучэбнай чвэрці ў школе адбылася ўрачыстая лінейка з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Такія мерапрыемствы спрыяюць не толькі выхаванню павагі да дзяржаўных сімвалаў, але і выхаванню гонару за сваю Радзіму. ??

Глядзіце тут:

Продолжить чтение

Яшчэ адзін «ШАГ»

Школа актыўнага грамадзяніна для старшакласнікаў прайшла па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі». Падчас занятка важным пытаннем для абмеркавання было забеспячэнне правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і сучаснай прававой інфармацыі. Вучні абмяняліся думкамі і выказалі свае меркаванні па гэтым пытанні.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Кожную суботу разам

У суботні дзень у школе сабраліся вучні і іх бацькі, каб разам паўдзельнічаць у квэст-гульні «Чароўная сіла сям’і», якая стала яскравым завяршэннем тыдня бацькоўскай любові. Падарожжа па прыпынках «Мазгаломка», «Вясёлыя ноткі», «Ням-ням», «Спорт-міні» і «АБВГДэйка» дазволіла камандам паказаць свае веды і ўменні ў прыгатаванні страў, разгадванні крыжаванак, веданні песень, праявіць цудоўную фізічную падрыхтоўку. Завершана мерапрыемства было стварэннем агульнага калажу «Традыцыі маёй сям’і» і падвядзеннем вынікаў гульні. Але самай лепшай узнагародай за ўдзел быў цудоўны настрой і маса станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Выратавальнікі вачыма дзяцей

Пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу ўшаноўвалі сёння ў ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Сярод іх і наша вучаніца 4 класа Карпава Аляксандра, якая стала пераможцам у намінацыі «Малюнак» ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 10 год. Віншуем!

Продолжить чтениеВыратавальнікі вачыма дзяцей

Кожную суботу разам

У дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі вучні знаёміліся з рабочымі прафесіямі, запатрабаванымі на сучасным рынку. Таксама пачаткоўцы спаборнічалі ў квэст-гульні “Азбука прафесій”. Вучні 5 — 9 класаў удзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы “У краіне прафесій”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Ці цяжка быць маці?

Пад такой назвай у школе прайшла гадзіна роздуму з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Сергія і фельчара ФАПа вёскі Чахец Жук Святланы Вітальеўны. #деньматери❤️

 

Продолжить чтениеЦі цяжка быць маці?

Самая лепшая ў свеце

Асаблівае месца сярод шматлікіх святаў займае Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не адносіцца абыякава. Вось і навучэнцы ўстановы падрыхтавалі для любімых мам сюрпрызы і падарункі. У сваіх віншаваннях дзеці перадалі ўсю цеплыню і бязмежную любоў да сваіх матуль. Рабяты рыхтавалі паштоўкі, знімалі відэаролікі з віншаваннямі, расказвалі вершы. У калідоры школы да свята аформлена фотавыстава «Павіншуем маму разам!».

Мы хочам павіншаваць дарагіх матуль са святам і пажадаць, каб вашы дзеці шанавалі вас, ахутвалі любоўю, пяшчотай, клопатам і цеплынёй. Моцнага здароўя вам, радасці і гонару за сваіх дзяцей. #поздравиммамувместе

Продолжить чтениеСамая лепшая ў свеце

Прастора памяці

У школе адбылася дыялогавая пляцоўка з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Момлікам Аляксандрам Канстанцінавічам, які пазнаёміў рабят з матэрыяламі аб расследаванні малавядомых падзей і фактаў гісторыі Брэсцкай вобласці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі аб важнасці работы, якая праводзіцца па захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, задавалі госцю хвалюючыя іх пытанні.

 

Продолжить чтениеПрастора памяці