Самая лепшая ў свеце

Асаблівае месца сярод шматлікіх святаў займае Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не адносіцца абыякава. Вось і навучэнцы ўстановы падрыхтавалі для любімых мам сюрпрызы і падарункі. У сваіх віншаваннях дзеці перадалі ўсю цеплыню і бязмежную любоў да сваіх матуль. Рабяты рыхтавалі паштоўкі, знімалі відэаролікі з віншаваннямі, расказвалі вершы. У калідоры школы да свята аформлена фотавыстава «Павіншуем маму разам!».

Мы хочам павіншаваць дарагіх матуль са святам і пажадаць, каб вашы дзеці шанавалі вас, ахутвалі любоўю, пяшчотай, клопатам і цеплынёй. Моцнага здароўя вам, радасці і гонару за сваіх дзяцей. #поздравиммамувместе

Добавить комментарий