А памяць жыве ў нас
Пад такой назвай у рамках шостага школьнага дня педагогі нашай установы арганізавалі і правялі для вучняў інтэрактыўную гульню на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». У гульні прынялі ўдзел вучні з трох устаноў адукацыі раёна. Удзельнікам было прапанавана выкананне розных заданняў на наступных інтэрактыўных пляцоўках: «На прывале», «Партызанская аптэка», «Гістарычная», «Майстэрня памяць». Вучні ўсіх устаноў паказалі высокі ўзровень ведаў.
1 месца — каманда ДУА «Слабадская сярэдняя школа»
2 месца — каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма»
3 месца — каманда ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»
Фінальным акордам гульні стала ўзнагароджанне пераможцаў і сумеснае выкананне песні.
Усе фарбы кветак — табе, мой настаўнік!
Дзень настаўніка — прафесіянальнае свята. Таму ў гэты дзень усе педагогі прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў. 30 верасня падчас урачыстай лінейкі для віноўнікаў свята прагучала шмат добразычлівых, сардэчных слоў, гучалі цудоўныя музычныя кампазіцыі.
«Уважение, забота, ответственность»: акция ко Дню пожилых людей проходит в Беларуси
В Беларуси проходит республиканская акция «Уважение, забота, ответственность» ко Дню пожилых людей (1 октября), в ходе которой запланировано чествование долгожителей, посещение на дому одиноких и одиноко проживающих пожилых граждан и оказание им необходимой поддержки, акции, круглые столы, диалоговые площадки, консультирование населения, а также различные мероприятия в сферах культуры и спорта. Цель акции: привлечь внимание общества к вопросам ответственности совершеннолетних трудоспособных детей за нуждающихся в помощи родителей.
Суть праздника, который будет отмечаться 1 октября, заключается в том, чтобы не только отдать дань уважения, но прежде всего подчеркнуть вклад пожилых людей как значимого ресурса в развитие страны, жизнь общества. Девизом Дня пожилых людей в этом году стали слова «Уважение, забота, ответственность».
Конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у верасні — кастрычніку 2022 года праводзіць конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду.
Кожную суботу разам
Гульнёвая праграма «7-я» сабрала пачаткоўцаў, каб яшчэ асобны раз напомніць аб тым, што сям’я — гэта самае важнае ў жыцці дзіцяці. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў квэст-гульні «Сцяжынкамі роднага краю». Старшакласнікі здзейснілі паход па маршруце «Шані — Каштанаўка (сядзіба Дзяконскіх) — Шані.
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ) – гэта міжнародная кампанія, якая праходзіць кожны год. Яна накіравана на «азеляненне» гарадскіх транспартных сістэм, змяненне транспартных паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстанне грамадскіх прастораў. Малодшыя школьнікі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах у знак падтрымкі экалагічных прыярытэтаў сучаснага свету.# деньбезавтомобиля
Пачаўся тыдзень роднай мовы
Заходзьце сюды:
Анлайн-чэлендж «Мова беларуская мая».
Запрашаем прыняць удзел усіх жадаючых! #тыдзеньроднаймовы
Паказ адзення ў традыцыйным стылі «Будзь у трэндзе»
У школе прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, арганізатарамі якой сталі вучні 5-7 класаў. На перапынках вучні праводзілі гульню «Мае любімыя беларускія словы», падчас якой удзельнікі спрабавалі свае сілы ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову. Актыўны ўдзел прымалі і дзеці, і настаўнікі.#тыдзеньроднаймовы
З вялікім задавальненнем усе вучні школы прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце «Беларуская кухня». Дзяўчынка-беларусачка пазнаёміла з любімымі стравамі, расказала аб тым, што беларуская кухня мае сваю гісторыю, традыцыі і ўнікальнасць. #тыдзеньроднаймовы
Міжнародны дзень міру
Заснаванае Генеральнай Асамблеяй ААН свята штогод адзначаюць 21 верасня ў розных краінах свету. Яно прызванае садзейнічаць усталяванню міру на Зямлі і адмовы ад насілля. Шасцікласнікі арганізавалі акцыю «Голуб міру», дзе кожны жадаючы змог размясціць «голуба міру» са сваімі пажаданнямі дарослым і дзецям усёй планеты.#деньмира