У добры шлях, дзевяцікласнікі!

Сёння ва ўстанове адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўручэння вучням 9 класа пасведчанняў аб заканчэнні базавай школы. 8 выпускнікоў атрымалі свой першы афіцыйны дакумент.

Паважаныя выпускнікі! Няхай школьныя гады застануцца ў вашай памяці чарадою шчаслівых яркіх дзён! Жадаем вам мірнага блакітнага неба і яскравага святочнага сонейка, дабра і дабрабыту.

У добры шлях!

Продолжить чтениеУ добры шлях, дзевяцікласнікі!

Канікулы ў лагеры. Дзень адзінаццаты

Конкурсы малюнкаў, спартыўна-фізкультурныя праграмы, тэматычныя дыскатэкі, флэшмобы, эрудыт-лато дазваляюць выхаванцам аздараўленчага лагера атрымаць зарад бадзёрасці, праявіць свае лепшыя фізічныя якасці і творчыя здольнасці, зразумець, што здаровы лад жыцця — гэта вельмі важна.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень адзінаццаты

Канікулы ў лагеры. Дзень дзясяты

У рамках Года гістарычнай памяці і святкавання 77-годдзя Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне ў аздараўленчым лагеры прайшла лінейка «Памяці героеў будзем годныя», арганізавана прэзентацыя «Піянеры-героі ў нашым строі» і прагляд кінафільма «Мы ведаем не ўсё пра вайну». Не абышлося ў гэты дзень і без спартыўных спаборніцтваў, гульнявых праграм, футболу, піянерболу.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень дзясяты

Канікулы ў лагеры. Дзень дзявяты

Цікавыя мерапрыемствы прывабліваюць выхаванцаў аздараўленчага лагера. Творчыя салоны, майстэрні, падарожжы і гульні запрашаюць наведвальнікаў летніка прыняць удзел і праявіць сваю творчую фантазію.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень дзявяты

Выпускны вечар — гэта апошняе свята дзяцінства і першы крок у новае, дарослае жыццё 

10 чэрвеня для дзяцей стала развітаннем са школай, з любімымі настаўнікамі і першым крокам у самастойнае жыццё.

Выпускнікоў цёпла павіншавала дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна і пажадала ім поспехаў у паступленні, спаўнення ўсяго задуманага. Са словамі падзякі да школы звярнуліся бацькі і самі выпускнікі.

Гэта была сапраўдная ўрачыстасць маладосці і прыгажосці, музыкі, любові і надзеі.

У шчаслівы шлях, дарагія выпускнікі!

 

Продолжить чтениеВыпускны вечар — гэта апошняе свята дзяцінства і першы крок у новае, дарослае жыццё 

Канікулы ў лагеры. Дзень восьмы

Выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера «Дружба» здзейснілі захапляючае і пазнавальнае падарожжа па Пружанскім раёне. Рабяты мелі магчымасць пабываць на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, каля памятнага знака на радзіме славутага земляка Р.Р. Шырмы, каля капліцы загінуўшым у баях пад Гарадзечна ў 1812 годзе, у Нікольскім скіце Ражства-Багародзічнага жаночага манастыра в. Вяжное Пружанскага раёна. Зусім іншы, асобны свет, далёкі ад мітусні, са сваімі правіламі жыцця сустрэў дзяцей у манастыры, на тэрыторыі якога размешчана Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1771 годзе. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства. #годисторическойпамяти

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень восьмы

Канікулы ў лагеры. Дзень сёмы

Рухомыя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, казачныя падарожжы і віктарыны спрыяюць стварэнню цудоўнага настрою, зараджаюць пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба».

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень сёмы

Канікулы ў лагеры. Дзень шосты

Цікавыя гульні-падарожжы, літаратурныя гадзіны чытання, прэзентацыі кніг і шмат іншага ў аздараўленчым летніку вабяць юных выхаванцаў сваім светам чароўнага і незвычайнага.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень шосты

Лета — час паходаў і экскурсій

У двухдзённы паход адправіліся вучні 6 — 8 класаў па маршруце Шані — Кацелкі — Шакуны — Шані. Вучні мелі магчымасць пабываць на малочным комплексе ў в. Кацелкі, на малой радзіме славутага фалькларыста, этнографа Р.Р. Шырмы ў в. Шакуны, ушанаваць хвілінай маўчання памяць генерал-маёра танкавых войскаў Б.С. Бахарава.

 

Продолжить чтениеЛета — час паходаў і экскурсій

Канікулы ў лагеры. Дзень пяты

Шмат цікавага і карыснага чакае кожны дзень выхаванцаў летніка. Пазнавальныя і квэст-гульні, спартыўныя спаборніцтвы раскрываюць лепшыя фізічныя якасці дзяцей. Вельмі захапляюць наведвальнікаў аздараўленчага лагера гадзіны творчасці, дзе кожны паказвае свой творчы патэнцыял і ўменне працаваць у дружнай камандзе.

 

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень пяты