Сустрэчы ў школе
У рамках тыдня прававых ведаў адбылася сустрэча інспектара ІСН Таразевіча Д.С. з вучнямі 9, 11 класаў на тэму «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў».
У рамках тыдня прававых ведаў адбылася сустрэча інспектара ІСН Таразевіча Д.С. з вучнямі 9, 11 класаў на тэму «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў».
Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Для вучняў 6 – 11 класаў нашай школы прайшлі ўрокі Памяці “Нам гэты мір наканавана берагчы”, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкама. Асаблівую цікавасць вучняў выклікалі выступленні намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Ханавец С.М., старшыні Шаняўскога сельсавета Лапукі С.І., дэпутата раённага Савета дэпутатаў Ярмашэвіч А.М., якія не толькі расказалі аб шматлікіх фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і падзяліліся з вучнямі гісторыямі сваіх родных і землякоў, якія ваявалі супраць фашызму. Вучні яшчэ раз перагарнулі старонкі гісторыі вайны, паразважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці. Навучэнцы адзначылі ўклад у Перамогу беларускага народа, не засталіся абыякавыя да страшнай трагедыі знішчэння мірнага насельніцтва.
Пад такой назвай у 5 класе прайшла класная гадзіна, на якой прысутнічала дырэктар школы Ярашэвіч Алена Мікалаеўна. Падчас сустрэчы яна расказала аб баявым шляху і ўзнагародах свайго дзядулі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З вялікім задавальненнем дзеці слухалі аповед і разглядвалі медалі і ордэны.
Літвіновіча Андрэя, які заняў 1 месца ў Адкрытым кубку Брэсцкай вобласці па легкаатлетычным кросе і ХVIII Палескім легкаатлетычным кросе на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка.
Дыплом удзельніка раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лідар — 2022» атрымала Батура Ксенія.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у аперацыі і добраўпарадкавалі тэрыторыі каля помнікаў на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, у памятнага знака на радзіме Р.Р. Шырмы.
Сямікласнікі прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», прымеркаванай да Году гістарычнай памяці, і навялі парадак на тэрыторыі ляснога масіву аграгарадка Шані. #неделялеса2022
У суботні дзень пачаткоўцы з задавальненнем спаборнічалі ў экалагічнай гульні “Здаровая планета – здаровыя людзі”. Вучні 5 — 9 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўных акцыях “Беражы Зямлю для нашчадкаў” і “Каб зберагчы прыроды хараство”. Атрад ЮІР «Страла» ўдзельнічаў у раённым злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.
Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой і навялі парадак на спартыўнай пляцоўцы.
Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.