Яшчэ адзін «ШАГ»

7 красавіка вучні 9 класа сабраліся на чарговы занятак школы актыўнага грамадзяніна «ШАГ». Тэма: «Савецкі тыл у гады вайны».
Савецкі тыл стаў падмуркам для байцоў фронту, умовай, пры якой Чырвоная Армія паспяхова вяла баявыя дзеянні, фактарам набліжэння доўгачаканай Перамогі. Пры вывучэнні тэмы, дзяцей вельмі ўзрушылі факты працоўных подзвігаў савецкіх людзей, іх мужнасць пры выкананні сваіх цяжкіх абавязкаў і гераічная самаадданасць вярхоўнай ідэі свабоды.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Нельга забыць

6 красавіка вучні 6 — 7 класаў наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Акрамя асноўных экспанатаў, дзеці ўбачылі фотавыставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання», таксама школьнікаў пазнаёмілі з выставай работ Машэ Бернштэйна «Детский взгляд из вечности».

Завяршылася экскурсія паходам да помніка «Спаленым вёскам».

 

Продолжить чтениеНельга забыць

Канікулы — лепшая пара для адпачынку

Віртуальная экскурсія “У музеі Вялікай Айчыннай вайны” і гадзіна памяці “Жывым мы памяць пакідаем”, прысвечаная Году гістарычнай памяці, дазволілі школьнікам «прайсціся» па экспазіцыях новых зал музея. Утульная атмасфера партызанскага лесу ў спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем дапамаглі вучням пазнаёміцца з прадметамі, кожны з якіх — гэта напамін аб цяжкіх часах фашысцкай акупацыі, якія нельга ні забыць, ні выкрэсліць з памяці. На пярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшла гадзіна разважання “Адным мы звязаны лёсам”, якая сабрала вучняў 5, 6 класаў, каб яшчэ раз узгадаць старонкі гісторыі дзяржаў-суседак. Дэбаты на тэму “Алкагольная дрыгва” аб’ядналі старшакласнікаў для абмеркавання пытанняў прафілактыкі алкагольнай залежнасці падлеткаў, адміністратыўнай адказнасці за ўчынкі, здзейсненыя непаўналетнімі.  Таксама старшакласнікі спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Падарожжа па краіне здароўя”.

Продолжить чтениеКанікулы — лепшая пара для адпачынку

Канікулы — час экскурсій

У апошні дзень сакавіка вучні 6, 9 і 11 класаў адправіліся ў падарожжа па Брэсцкай вобласці. Дзеці наведалі г. Камянец, паглядзелі Белую вежу, даведаліся аб цікавых, загадкавых фактах яе гісторыі. Наступнай кропкай прыгодаў быў аб’ект, уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — Белавежская пушча. Вучні  наведалі Музей прыроды, дзе дзецям распавялі пра флору і фаўну, распаўсюджаную ў прыродным комплексе, расказалі пра гістарычных асобаў, якія любілі наведваць пушчу і паляваць на яе насельнікаў.

Археалагічны музей пад адкрытым небам, другі аб’ект нашай экскурсіі, быў вельмі непадобны на тое, што дзеці бачылі раней. Унікальнасць месца заключаецца ў тым, што музей дае магчымасць даведацца і паглядзець як жылі, што выраблялі і чым займаліся нашыя далёкія продкі.

І напрыканцы вучні, канешне ж, завіталі да карэнных жыхароў пушчы. Экскурсійныя вальеры прывабілі не толькі нашых маленькіх падарожнікаў, але і старшых школьнікаў. Не кожны дзень выпадае магчымасць павітацца з беларускім волатам — зубрам!

Кепскае надвор’е не стала перашкодай. Негледзячы на снег, дзеці добра адпачылі, даведаліся шмат цікавага пра наведаныя месцы і карысна збавілі вольны час.

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій

Цікава і карысна адпачываем

Канікулы — лепшы час для адпачынку. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у квэст-гульні “У краіне вясёлых навук”, спартыўна-пазнавальнай гульні “Встаньте дети, встаньте в круг”, наведалі сельскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з новымі словамі «фармуляр», «перыёдыка», «фонд», цікавымі навінкамі дзіцячай літаратуры. Вучні 7, 8 класаў здзейснілі завочнае падарожжа па памятных мясцінах Брэстчыны. Самыя здольныя вучні 4 – 9 класаў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах .

 

Продолжить чтениеЦікава і карысна адпачываем

Канікулы — час экскурсій

Канікулы — цудоўны час для вывучэння гістарычнага мінулага нашай Радзімы. Камянецкая вежа, археалагічны музей пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы — вось новыя пункты на карце падарожжаў па родным краі вучняў 1 — 4 класаў нашай установы.

 

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій

Канікулы — час экскурсій

Цікава і займальна прайшло знаёмства вучняў пачатковых класаў з нацыянальным паркам «Белавежская пушча». Вучні наведалі музей прыроды, вальеры з жывёламі, даведаліся шмат новых фактаў з жыцця жывёльнага свету Белавежскай пушчы. Уражанні дзяцей узмацнялі гукі прыроды: спевы птушак, рыканне лясных жыхароў, якія суправаджалі іх усё падарожжа.

 

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій

Бавім час з карысцю

Трэці дзень канікулаў насычаны карыснымі справамі. Актыўна ідзе падрыхтоўка да раённага этапу абласной алімпіяды. Для вучняў у гэты дзень арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу і да Белай вежы г. Камянец, прагляд і абмеркаванне кінафільма ваеннай тэматыкі «А зори здесь тихие», спартыўна-гульнёвая праграма «Вялікія гонкі», спартыўная гульня “Містэр Твістэр”.

Продолжить чтениеБавім час з карысцю

Канікулы — час экскурсій

У гэты ж дзень вучні 5, 7-8 класаў адправіліся ў цікавае падарожжа па Брэсцкай вобласці, наведалі Музей касманаўтыкі ў в. Тамашоўка. Падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з этапамі вывучэння Сусвету, засваення касмічнай прасторы, даведаліся аб жыцці і подзвігах першага беларускага касманаўта – Пятра Ільіча Клімука, акунуліся ў свет прыгажосці раслін зімовага саду. Вяртаючыся з аграгарадка Тамашоўка, школьнікі здзейснілі экскурсію па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій