Паглыбляемся ў свет незвычайных насякомых

Вучні 1-3 класаў пабывалі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” на кантактна-гульнёвай  выставе “3D-Насякомыя”. Дзякуючы чароўным магчымасцям 3D-графікі дзеці змаглі бліжэй пазнаёміцца з захапляючым і загадкавым светам насякомых, паслухаць “размову” пчол, даведацца аб жыцці камароў, мурашак, чмялёў. Усім была прадстаўлена ўнікальная магчымасць самым прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні і самастойна стварыць сапраўдны выставачны аб’ект.

Добавить комментарий