Празвінеў званок на першы ўрок

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала ў школе не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.

Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Каштоўны падарунак школе ўручыла спецыяліст аддзела па кадрах Касьян Н. У.

Але больш за ўсё гэтаму дню радуюцца тыя, хто ўпершыню ідзе ў школу. Штогод у Дзень ведаў першакласнікі атрымліваюць падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Таксама падчас лінейкі старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.І. Лапука ўручыў вучням 8 класа падарунак ад Прэзідзента Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Добавить комментарий