Празвінеў апошні званок

30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 7 вучняў. Урачыстае віншаванне дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

Лепшым вучням школы ад гаспадаркі былі ўручаны грашовыя прэміі, шматлікія граматы атрымалі вучні і педагогі за ўдзел у інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама пісьмы падзякі самым актыўным бацькам і настаўнікам.

 

Добавить комментарий