Прымаем удзел у патрыятычнай акцыі «Пасадзім дрэвы разам»

У рамках патрыятычнай акцыі «Пасадзім дрэвы разам» і ў памяць аб земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не толькі ачысцілі ад апалай лістоты тэрыторыю каля памятнага месца ў аграгарадку Шані, але і разам з работнікамі Шаняўскога сельвыканкама пасадзілі маладыя дрэўцы. Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта наш абавязак перад загінуўшымі ў гады ВАВ.

Добавить комментарий