ШАГ для 5-7 класаў

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» 28 верасня для вучняў 5-7 класаў былі праведзены мерапрыемствы тэматычнага блока «Я». Заняткі праходзілі ў форме інтэрактыўнай гульні, што дазволіла вучням актыўна ўключыцца ў працэс абмеркавання, усведамлення і пошуку свайго «Я»: які я ёсць і якім хачу стаць як вучань, сябар, сын ці дачка, патрыёт? Усе навучэнцы мелі магчымасць расказаць пра свае інтарэсы і захапленні, падзяліцца планамі на будучыню, паразважаць аб сваёй унікальнасці. Яшчэ раз прыгадалі  аб тым, што кожны чалавек з моманту свайго нараджэння становіцца асобай, якая мае правы, а ў далейшым — адказным грамадзянінам, якія прыносяць карысць сабе і навакольным.

Добавить комментарий