«ШАГ» для старшакласнікаў «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я — пачатак усіх пачаткаў»

26 кастрычніка прайшоў чарговы занятак у Школе Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я — пачатак усіх пачаткаў» для вучняў 8-11 класаў. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як асобы. Сям’я — гэта месца, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы. Дзеці з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы ведаем» актуалізавалі веды аб ролі сям’і ў жыцці чалавека, грамадства, дзяржавы. Далей навучэнцы пазнаёміліся з сакрэтамі выхавання дзяцей у шматдзетнай сям’і Ляшчынскай Юліі Мікалаеўны і Ляшчынскага Андрэя Леанідавіча. Мерапрыемства спрыяла развіццю гендэрнай культуры вучняў, пачуцця любові да сваей сям’і і блізкіх.

Добавить комментарий