Сустрэчы ў школе

1 сакавіка старшакласнікі былі запрошаны на адкрыты дыялог «Кошт залежнасці — жыццё». Удзел у дыялогу прыняў настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій.

У час шчырай размовы вучні гаварылі аб здароўі, як аб галоўнай умове шчаслівага жыцця, аб шкодным уздзеянні наркатычных сродкаў на арганізм чалавека. Таксама быў прагледжаны і абмеркаваны відэаролік «Моладзь супраць наркотыкаў».

Добавить комментарий