Тыдзень спорту і здароўя

Крэатыўна падышлі да арганізацыі тыдня спорту і здароўя ў школе. Настаўнікі зрабілі стаўку на розныя формы правядзення мерапрыемстваў, якія былі як спартыўныя, так і творчыя. Творчасць, палёт фантазіі паказалі вучні падчас конкурсу малюнкаў “Мой любімы від спорта”. Юныя мастакі рэкламавалі заняткі спортам і фізкультурай, агітавалі за актыўны лад жыцця і правільнае харчаванне, гаварылі цвёрдае НЕ шкодным звычкам. У працяг тэмы здаровага ладу жыцця прайшлі агульнашкольныя спаборніцтвы па валейболе і футболе, спартыўная эстафета “Усе на старт!”, спартландыя “Вясёлыя старты”, гадзіна спартыўнай гульні “Хуткі мяч”, для вучняў старэйшых класаў была праведена дыскусія “Выбіраючы спорт – мы выбіраем здороўе”. У заканчэнне тыдня прайшоў агульнашкольны дзень здароўя.

Добавить комментарий