У школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў

Прававое выхаванне з’яўляецца адной з важных умоў фарміравання прававой культуры і законапаслухмяных паводзін чалавека ў грамадстве. Праца школы будуецца на аснове павагі да асобы вучня, яго чалавечай годнасці. Адной з традыцый у нашай школе з’яўляецца штогадовае правядзенне «Тыдня прававых ведаў», мэтай якога з’яўляецца прававая асвета школьнікаў, фарміраванне навыкаў законапаслухмяных паводзін, навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыка правапарушэнняў. Падчас мерапрыемстваў навучэнцы замацавалі веды аб правах дзіцяці, пазнаёміліся з краінай Законіяй, растлумачылі паняцці «грамадзянін», «правы грамадзян», «правы дзяцей», «абавязкі школьнікаў», а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць у галіне адказнасці непаўналетніх.

Добавить комментарий