Удзел у раённым конкурсе інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг

З мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі, захавання гістарычнай памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў раённы конкурс інсцэніроўкі ваенна-патрыятычнай песні «Мы памятаем Ваш подзвіг». Члены аб’яднання па інтарэсах «Драматычны» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Засіма» пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А.В. прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўзнагароджаны дыплом 3 ступені і салодкім падарункам. Віншуем вучняў і Алёну Віктараўну з паспяховым выступленнем!

Добавить комментарий