Урачыстае ўшанаванне прызёраў II гульняў краін СНД Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя

Вучні і педагогі школы зрабілі сапраўднае свята ў гонар герояў спорту. Прызёры II гульняў краін СНД Хоміч Анатоль і Літвіновіч Андрэй вучыліся ў нашай школе, таму сустрэча атрымалася па-асабліваму цёплай і трапяткой.  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік уручыў ад імя старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча падзячныя лісты і падарункавыя сертыфікаты. Шмат гучала цёплых слоў у адрас спартсменаў, якія праславілі Пружаншчыну на міжнародным узроўні, трэнераў і бацькоў. Ганарымся героямі спорту!

Добавить комментарий