Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 35 гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15 лютага 2024 года спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтай падзеі. “Вайна без пераможцаў” – так яе часта называюць. Савецкія салдаты, якія сумленна выконвалі свой інтэрнацыяльны абавязак, часта ахвяравалі сваім жыццём, выконваючы баявыя задачы і загады. Колькі выпрабаваняў выпала на іх лёс, колькі фактаў і гісторый пра іх можна расказваць… Маладое пакаленне павінна ведаць і памятаць гэтыя падзеі, каб аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за мір. Вучні ўспомнілі факты, лічбы, падзеі, выказалі свае меркаванні аб мэтазгоднасці той вайны, якая загубіла жыцці тысяч маладых хлопцаў.

Добавить комментарий