Вучні прымаюць удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»

Нашы навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». Пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жедзік Г.М дзеці змайстравалі «кармушкі дабра» і падрыхтавалі корм для птушак. Пекун Д., Кот Я., Рамановіч А. і Ханіла Я. разам з намеснікам дырэктара па ВВР Граб В.М. правялі цікавае мерапрыемства «У коле сяброў» для выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна». Разам развесілі кармушкі на тэрыторыі цэнтра і напоўнілі іх кормам, а таксама весела і з карысцю правялі час. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў невялікі салодкі прыз.

Добавить комментарий