Хто куды, а мы ў паход!

У гонар 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны вучні 7 класа разам са сваім класным кіраўніком Жырыкавай Н. І. здзейснілі паход па месцах баявой славы г. Пружаны. У горадзе ёсць шмат цікавага. Тут можна пазнаёміцца як з выдатнымі мясцінамі горада, так і добра адпачыць на беразе возера. А ўражанняў дык шмат!

Вучні 2 класа пабывалі на радзіме славутага дзеяча беларускай культуры, фалькларыста, этнографа Р. Р. Шырмы. Ад мясцовай жыхаркі Лідзіі Фёдараўны яны даведаліся аб цікавых момантах яго жыцця, пазнаёміліся з творчым шляхам знакамітага земляка. Падчас паходу школьнікі ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання і проста адпачылі разам са сваім класным кіраўніком І. Р. Бяляевай.

 

Добавить комментарий