Як засцерагчы падлетка ад алкаголю і наркотыкаў

      Тытунь, алкаголь, наркотыкі… Наўрад ці знойдуцца бацькі, якія захочуць, каб яго дзіця ўжывала гэтыя рэчывы і было залежнае ад іх. Але як засцерагчы сына або дачку ад такой залежнасці? Універсальнага рэцэпта, на жаль, не існуе. Але некаторыя парады спецыялісты даюць.

     Каб зменшыць фактары рызыкі залежных паводзін для вашага дзіцяці, неабходна разумець, у якім асяроддзі яно расце. Прытрымлівайцеся рэкамендацый дзіцячых псіхолагаў аб тым, што і ў якім узросце павінны глядзець і чытаць вашы дзеці, будзьце чулымі і ўважлівымі да іх спраў і праблем у падлеткавым узросце і не забывайце пра самы эфектыўны прыклад — уласны. 

Добавить комментарий