Яшчэ адзін «ШАГ»

Падчас правядзення занятка «Школы Актыўнага Грамадзяніна» школьнікі даведаліся аб удзельніках патрыятычнага праекта «Поезд Памяти», якія за 15 дзён наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін, дзе падчас свайго падарожжа пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, сталі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў (сустрэчы з ветэранамі, наведванне музеяў, рэканструкцый ваенных падзей і шмат іншага).

Таксама навучэнцы школы пазнаёміліся з новай нарматыўнай базай па пытаннях працаўладкавання,  даведаліся аб умовах працаўладкавання ў час летніх канікул, дакументах, якія патрэбныя для гэтага, і месцах у працоўных лагерах і атрадах у Пружанскім раёне.

Добавить комментарий