З клопатам пра бяспеку дзяцей на дарогах

Адной з частых прычын здарэнняў на ўнутрыдваровых тэрыторыях з’яўляецца раптоўнае з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы з-за аўтамабіля, які стаіць, або іншай перашкоды. Для папярэджання падобных сітуацый ДАІ рэкамендуе бацькам штодня праводзіць гутаркі са сваімі дзецьмі. Не дазваляйце ім гуляць на праезнай часткі і паблізу яе, дзеці павінны быць пад наглядам. Растлумачце дзецям, што вельмі небяспечна абыходзіць аўтамабіль, які паркуецца, у непасрэднай блізкасці, так як з-за маленькага росту яны могуць быць не бачныя вадзіцелю. Перш чым дзіця ступіць на дарогу, яно павінна спыніцца і паглядзець, пераканацца, што паблізу няма аўтамабіляў, якія рухаюцца ў яго бок . Вадзіцелям варта быць вельмі ўважлівымі. Рухаючыся па дваровай тэрыторыі, можна не заўважыць маленькага пешахода. Будзьце ўважлівыя і выконвайце хуткасны рэжым!

Добавить комментарий