Заданне 2.2 Правесці вывучэнне расходавання цяпла ва ўстанове адукацыі

Этапы работы:
1. Стварылі групы вучняў па вывучэнню расходавання цяпла.
2. Абмеркавалі заданне і распрацавалі план работы.
3. Правялі вывучэнне расходавання цяпла, устанавілі месцы асноўных цепластрат.
4. Прааналізавалі атрыманыя дадзеныя і склалі справаздачу аб расходаванні цяпла.

Тэрмін выканання —  люты 2024 года

12 лютага 2024 года група вучняў 6, 7, 9 класаў пад кіраўніцтвам з настаўнікам Жэдзік Г.М. правялі маніторынг выкарыстання цеплавой энергіі ў школе.

Спіс удзельнікаў

  1. Ганчарук Ангеліна
  2. Краўчук Пётр
  3. Папова Юлія
  4. Пасько Міхаіл
  5. Пекун Кірыл
  6. Ціханчук Паліна
  7. Шпарла Іван
  8. Шчалкунова Ганна
  9. Андрухін Ягор
  10. Варажбіцкі Інакенцій
  11. Гац Кацярына
  12. Крысевіч Юлія
  13. Пераедзенка Аляксандр
  14. Сіліна Сняжана
  15. Бульц Наталля
  16. Валюкевіч Вадзім
  17. Кот Яўгеній
  18. Краўчук Юлія
  19. Ляшчынскі Аляксей
  20. Шаламіцкая Паліна

Крок 1. Абмеркавалі неабходнасць правядзення акцыі і склалі план работы:

— выяўленне месцаў страты цяпла ў памяшканнях школы;

-аналіз атрыманай інфармацыі;

-распрацоўка рэкамендацый па цеплазберажэнні.

Крок 2.  Даследавалі школьны будынак, выявілі, ці ўсе вокны і дзверы шчыльна закрываюцца, ці няма скразнякоў. Вызначылі месцы, дзе адбываецца страта цяпла і патрабуецца ўцяпленне. З гэтай мэтай запалілі свечку і правялі ёю ўздоўж рам закрытых вокнаў і дзвярэй уверх-уніз і ўправа-улева. Вызначылі ўчасткі, дзе полымя свечкі хістаецца і накіроўваецца ўнутр будынка ці ў бок вуліцы. Гэта значыць, што ў гэтых месцах ёсць шчыліны, праз якія паветра пранікае ў памяшканне ці выходзіць з яго. Адзначылі на схеме цёплыя класы і кабінеты, дзе патрэбна правесці ўшчыльненне вокнаў і дзвярэй.

У ходзе правядзення акцыі былі адзначаны кабінеты, дзе заўважана страта цяпла. У кабінетах №3, №4, №18 і ў камбінаванай майстэрні выяўлены вельмі халодныя  падаконнікі і сцяна пад акном, што сведчыць аб неякасным уцяпленні. Вокны ў кабінеце № 14 былі закрыты нешчыльна, што садзейнічала стратам цяпла. Вызначаны страты цяпла праз дзверы запаснога выхаду ў бібліятэцы.  Дзверы не шчыльна прымыкаюць, што стварыла страты цяпла.

Крок 3. Правядзенне класных гадзін з рэкамендацыямі па зберажэнні цяпла ў школе і дома, улічваючы праведзеныя даследаванні:

— праветрыванне класнага пакоя ажыццяўляць на перапынках ударным метадам: шырока адкрыць вокны на некалькі хвілін (дастаткова 5 хвілін). За гэты час у памяшканне паступіць дастаткова свежага паветра, а сцены не паспеюць ахалонуць. Адкрытыя вокны працяглы час прыносяць большыя страты цяпла. Пры гэтым неабходна сачыць за шчыльнасцю закрыцця вакон;

— закрытыя на ноч ралеты памяншаюць страты цяпла праз вокны;

— уцяпленне акон у кабінетах №3, №4, №18 і камбінаванай майстэрні з выкарыстаннем як традыцыйных матэрыялаў, так і спецыяльных герметыкаў;

— ліквідаваць страты цяпла праз дзверы можна ажыццявіць шляхам рэгуліравання прымыкання дзвярэй.

Улік цеплавой энергіі за 2023 год

Дата Паказанні на пачатак месяца Паказанні на канец месяца Расход за месяц
30.01.2023 62,83 88,10 25,27
28.02.2023 88,10 112,18 24,05
30.03.2023 112,18 134,21 22,03

           За 1 квартал – 71,35 Гкал

13.04.2023 134,21 141,34 7,13

      За 2 квартал – 7,13 Гкал

За 3 квартал – 0 Гкал

28.10.2023 141,34 153,80 12,46
30.11.2023 153,80 173,97 20,17
30.12.2022 173,97 191,71 17,74

             За 4 квартал – 50,47 Гкал.

                                                                 За 2023 год – 128,85 Гкал

За 2023 год зрасходавана 128,85 Гкал цеплавой энергіі, што на 28,85 менш, чым у 2022 годзе і на 50,13 Гкал менш, чым у 2021 годзе. Больш за ўсё цеплавой энергіі было зрасходавана ў студзені – 25,27 Гкал,  у лютым – 24,05 Гкал і ў лістападзе – 20,17 Гкал.  У гэты перыяд былі найбольш нізкія тэмпературы. Эканомія цеплаэнергіі паказала, што вучні і работнікі школы больш адказна адносіліся да зберажэння цяпла, прытрымліваліся плана мерапрыемстваў па цепла- і энергазберажэнні на 2023 год.

Заданне 2.3 Правесці аналіз сітуацыі і скласці план дзеяняў па зберажэнні цяпла і электраэнергіі на год

Спіс удзельнікаў

  1. Бульц Наталля
  2. Валюкевіч Вадзім
  3. Кот Яўгеній
  4. Краўчук Юлія
  5. Ляшчынскі Аляксей
  6. Шаламіцкая Паліна
  7. Батура Ксенія
  8. Казлоўскі Уладзіслаў
  9. Краўчук Вікторыя
  10. Міранюк Анастасія

Прааналізаваўшы сітуацыю па эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў школе, прынялі рашэнне аб неабходнасці прытрымлівацца ў 2024 годзе наступнага плана дзеянняў па сберажэнні электраэнергіі іцяпла ва ўстанове адукацыі.

План мерапрыемстваў па энерга- і цеплазберажэнні на 2024 год

  1. Работа экалагічнага патруля па экалагічнаму маніторынгу па напрамках: эканомія цяпла, эканомія электраэнергіі ў памяшканнях класа.
  2. Агульнашкольная акцыя «Энергазберажэнне – наш абавязак».
  3. Выпуск лістовак:«Энергаэфектыўныя прыборы ў нашым жыцці».
  4. Гадзіна асветы “ Будзем эканоміць і берагчы!”
  5. Выпуск газеты “Эканомім самі – эканомце з намі”.
  6. Класныя гадзіны на тэму “Давайце абмяркуем! Капейка зберажэ рубель”.
  7. Інфармацыйная гадзіна «Дамашняя эканомія».

2.5.  Арганізаваць вывучэнне вучнямі спажывання электраэнергіі і цяпла дома. 

Распрацаваць сямейныя памяткі  па рацыянальным выкарыстанні энергіі дома

Спіс удзельнікаў

  1. Ганчарук Ангеліна
  2. Краўчук Пётр
  3. Папова Юлія
  4. Пасько Міхаіл
  5. Пекун Кірыл
  6. Ціханчук Паліна
  7. Шпарла Іван
  8. Шчалкунова Ганна
  9. Бульц Наталля
  10. Валюкевіч Вадзім
  11. Кот Яўгеній
  12. Краўчук Юлія
  13. Ляшчынскі Аляксей
  14. Шаламіцкая Паліна
  15. Этапы работы:
    1. На працягу 10 дзён вучні здымалі паказанні лічыльнікаў выкарыстання энергіі дома;
    2. Вывучылі пашпартныя дадзеныя прыбораў, якія выкарыстоўваюцца дома;
    3. Адсачылі прыкладны час работы кожнага электрапрыбора і час карыстання асвятленнем;
    4. Вылічылі расход электраэнергіі на працягу сутак і 10 дзён;
    5. Склалі “энергетычныя” пашпарты сваіх дамоў;
    6. Правялі аналіз энергаспажывання бытавых прыбораў;
    7. Па выніках даследванняў вучняў стварылі памяткі па эканамічным выкарыстанні электраэнергіі і цяпла ў сваім доме;
    8. Азнаёмілі членаў сямей з распрацаванымі памяткамі;
    9. На працягу 10 дзён рабяты прадоўжылі даследаванні, выконваючы рэкамендацыі памятак;
    10. У ходзе назіранняў было заўважана нязначнае памяншэнне спажывання электраэнергіі;
    11. На класных гадзінах пазнаёмілі вучняў іншых класаў з вынікамі праведзеных даследаванняў.Вывад.У выніку даследаванняў былі зроблены вывады, што асноўнымі прычынамі нерацыянальнага выкарыстання электраэнергіі і цяпла ў хатніх умовах з’яўляюцца:
      • пакінутыя ў рэжыме чакання электрапрыборы;
      • выкарыстанне агульнага асвятлення пакоя без неабходнасці;
      • выкарыстанне лямп накальвання замест энергазберагаючых;
      • няпоўная загрузка пральнай машыны;
      • кіпячэнне поўнага чайніка вады замест неабходнай колькасці;
      • батарэі ацяплення пад вокнамі закрыты шторамі;
      • перагрэў пакояў пры ацяпленні.

     

Добавить комментарий