Заданне 2.2 Правесці вывучэнне расходавання цяпла ва ўстанове адукацыі

Этапы работы:
1. Стварылі групы вучняў па вывучэнню расходавання цяпла.
2. Абмеркавалі заданне і распрацавалі план работы.
3. Правялі вывучэнне расходавання цяпла, устанавілі месцы асноўных цепластрат.
4. Прааналізавалі атрыманыя дадзеныя і склалі справаздачу аб расходаванні цяпла. На схематчным плане паказалі асноўныя месцы страты цяпла.

Тэрмін выканання —  люты 2023 года

14 лютага 2023 года група вучняў 6, 7, 10 класаў пад кіраўніцтвам з настаўнікам Жэдзік Г.М. правялі маніторынг выкарыстання цеплавой энергіі ў школе

Спіс удзельнікаў

  1. Андрухін Ягор
  2. Варажбіцкі Інакенцій
  3. Гац Кацярына
  4. Крысевіч Юлія
  5. Пераедзенка Аляксандр
  6. Сіліна Сняжана
  7. Андрухін Іван
  8. Асавец Яўгеній
  9. Бабей Ягор
  10. Гац Канстанцін
  11. Канюшык Вікторыя
  12. Пекун Данііл
  13. Рамановіч Анастасія
  14. Батура Ксенія
  15. Завадская Анастасія
  16. Каліноўскі Іван
  17. Казлоўскі Уладзіслаў
  18. Краўчук Вікторыя
  19. Міранюк Анастасія

Крок 1. Абмеркавалі неабходнасць правядзення акцыі і склалі план работы:

— выяўленне месцаў страты цяпла ў памяшканнях школы;

-аналіз атрыманай інфармацыі;

-распрацоўка рэкамендацый па цеплазберажэнні.

Крок 2.  Даследавалі школьны будынак, выявілі, ці ўсе вокны і дзверы шчыльна закрываюцца, ці няма скразнякоў. Вызначылі месцы, дзе адбываецца страта цяпла і патрабуецца ўцяпленне. З гэтай мэтай запалілі свечку і правялі ёю ўздоўж рам закрытых вокнаў і дзвярэй уверх-уніз і ўправа-улева. Вызначылі ўчасткі, дзе полымя свечкі хістаецца і накіроўваецца ўнутр будынка ці ў бок вуліцы. Гэта значыць, што ў гэтых месцах ёсць шчыліны, праз якія паветра пранікае ў памяшканне ці выходзіць з яго. Адзначылі на схеме цёплыя класы і кабінеты, дзе патрэбна правесці ўшчыльненне вокнаў і дзвярэй.

У ходзе правядзення акцыі былі адзначаны кабінеты, дзе заўважана страта цяпла. У кабінетах №5, №18 і ў камбінаванай майстэрні выяўлены вельмі халодныя  падаконнікі і сцяна пад акном, што сведчыць аб неякасным уцяпленні. Вокны ў кабінеце № 11 былі закрыты нешчыльна, што садзейнічала стратам цяпла. Вызначаны страты цяпла праз дзверы запаснога выхаду.  Дзверы  не шчыльна прымыкаюць, што стварыла  страты цяпла.

 Крок 3. Правядзенне класных гадзін з рэкамендацыямі па зберажэнні цяпла ў школе і дома, улічваючы праведзеныя даследаванні:

— праветрыванне класнага пакоя ажыццяўляць на перапынках ударным метадам: шырока адкрыць вокны на некалькі хвілін (дастаткова 5 хвілін). За гэты час у памяшканне паступіць дастаткова свежага паветра, а сцены не паспеюць ахалонуць. Адкрытыя вокны працяглы час прыносяць большыя страты цяпла. Пры гэтым неабходна сачыць за шчыльнасцю закрыцця вакон;

— закрытыя на ноч шторы памяншаюць страты цяпла праз вокны;

— уцяпленне акон у кабінетах №5, №18 і камбінаванай майстэрні з выкарыстаннем як традыцыйных матэрыялаў, так і спецыяльных герметыкаў;

— ліквідаваць страты цяпла праз дзверы можна ажыццявіць шляхам рэгуліравання прымыкання дзвярэй.

За 2022 год  зрасходавана 157,49 Гкал цеплавой энергіі, што на     21,49 Гкал менш, чым у 2021 годзе.  Больш за ўсё цеплавой энергіі было зрасходавана ў студзені – 30,74Гкал,  у сакавіку – 28,46 Гкал і ў снежні –          27,12 Гкал.  За першы квартал 2023 года  зрасходавана 70,21 Гкал цеплавой энергіі, супраць 77,46 Гкал за першы квартал 2022 года, што на 7,25 Гкал  менш.

Добавить комментарий