Міністэрства адукацыі паведамляе…

…што ў 2014/2015 навучальным годзе да выкарыстання дапускаюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі тыпаграфіямі. Галоўнае патрабаванне — гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзённікаў навучэнцаў у адукацыйным працэсе няма.

08.08.2014 № 05-21/175

Продолжить чтениеМіністэрства адукацыі паведамляе…

Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2014/2015 навучальным годзе

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць 2014/2015 навучальнага года для навучэнцаў ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, устанаўліваецца з 1 верасня 2014 г. па 30 мая 2015 г. Навучальныя заняткі праводзяцца з 1 верасня 2014 г. па 29 мая 2015 г.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2014 г.  па 25 кастрычніка 2014 г.;

другая – з 3 лістапада 2014 г.  па 27 снежня 2014 г.;

трэцяя – з 12 студзеня 2015 г.  па 21 сакавіка 2015 г.;

чацвёртая – з 30 сакавіка 2015 г.  па 30 мая 2015 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён з 26 кастрычніка 2014 г.  па 2 лістапада 2014 г. уключна;

зімовыя – 15 дзён з 28 снежня 2014 г.  па 11 студзеня 2015 г.  уключна;

вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка 2015 г.  па 29 сакавіка 2015 г.  уключна;

летнія – 93 дні  з 31 мая 2015 г.  па 31 жніўня 2015 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 79  дзён з 14 чэрвеня 2015 г. па 31 жніўня 2015 г. уключна.

Продолжить чтениеАб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2014/2015 навучальным годзе

Дзелавы стыль аддзення

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапануе інфармацыю аб выкарыстанні аддзення дзелавога стылю навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе

Продолжить чтениеДзелавы стыль аддзення

Сцежкамі роднага краю

  З мэтай азнаямлення падрастаючага пакалення з гісторыяй роднага краю і ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня вучні 3 класа разам са сваім класным кіраўніком Бяляевай І. Р.  здзейснілі паход па маршруце Шані-Шубічы-Плябанцы-Шані.

 Яны сустрэліся з ветэранам педагагічнай працы, настаўніцай Бабрук Еўдакіяй Уладзіміраўнай, якая паведаміла пра шэраг гістарычных падзей, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Шубічы. Вучні пабывалі ля хаты, у якой хаваўся ад ворага партызан Мікола Засім, імя якога носіць наша школа. Таксама адбылася сустрэча з  Бабрук Марыяй Аляксандраўнай, вязнем ВАв. Жанчына расказала, як давялося цяжка працаваць, як адносіліся да такіх, як яна, гаспадары, як да іх прыйшло чаканае вызваленне.

  Далей шлях вучняў прайшоў праз лясны масіў да в. Плябанцы.   Ля помніка, прысвечанага абаронцам 30-й танкавай дывізіі, вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеСцежкамі роднага краю

У добры шлях

       Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены. 

    7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 12 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Талакнянік Вікторыя, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

 

Продолжить чтениеУ добры шлях

Летні адпачынак і праца

     Вучні старэйшых класаў сумяшчаюць адпачынак з працоўнай дзейнасцю ў лагеры працы і адпачынку «Факел». Асноўнай задачай вучняў з’яўляецца добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі, населеных пунктаў, вытворчых тэрыторый.

Продолжить чтениеЛетні адпачынак і праца

Ура! Канікулы!

      Пачалося лета. А разам з ім і пара летніх аздараўленчых лагераў. 20 вучняў пачатковай школы наведваюць аздараўленчы лагер «Дружба». А  для 5 вучняў 10 класа арганізаваны лагер працы і адпачынку.

Продолжить чтениеУра! Канікулы!

Празвінеў апошні званок

      31 мая прагучаў апошні званок для вучняў школы. Наперадзе  канікулы. Але толькі не для вучняў 9, 11  класаў. Іх чакаюць экзамены і першыя крокі ў дарослае жыццё. Пажадаем ім поспехаў і здзяйснення ўсіх мар!

Продолжить чтениеПразвінеў апошні званок