Святы

      Пад канец навучальнага года вучні першага класа развіталіся са сваім першым сябрам — Букваром. Пры правядзенні Свята Буквара вучням прапанаваліся цікавыя і займальныя гульні, забавы.  А для вучняў чацвёртага класа было праведзена свята «Бывай, пачатковая школа!»  Госці мерапрыемства ўпэўніліся, што вучні гатовы перайсці на наступную ступень навучання.

Продолжить чтениеСвяты

Малыя алімпійскія гульні

      20 мая ў школе прайшлі Малыя алімпійскія гульні. У спаборніцтвах удзельнічалі тры групы: 1 — 4 класы, 5 — 7 класы, 8 — 11 класы. Спартсмены змагаліся ў кіданні мяча, скачках у даўжыню, бегу на розныя дыстанцыі і інш. Барацьба была складанай, але перамаглі мацнейшыя. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў зарад бадзёрасці і весялосці. Пераможцы гульняў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

Продолжить чтениеМалыя алімпійскія гульні

Дзень Перамогі ў памяці жыве

      Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага з нас. І хаця з тых гадоў ваеннага ліхалецця мінула ўжо шмат часу і засталося зусім мала рэальных удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай, але словы “Мы перамаглі!” сёння з гонарам гавораць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады.

     Людскую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу і ўсім, хто набліжаў перамогу, выказалі вучні, настаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады і жыхары в. Шані, якія сабраліся на мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі.

      

Продолжить чтениеДзень Перамогі ў памяці жыве

Скажы курэнню i iншым наркотыкам — не!

     03 мая ў рамках акцыі «Скажы курэнню і іншым наркотыкам — не!» у школе праведзены шматлікія мерапрыемствы.

      Вучні 6-8 класаў наведалі пазнавальную гадзіну «Каварная цыгарэта». Старшакласнікі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі «Курыць ці не курыць?». Пяцікласнікі абмеркавалі пытанні на тэму «Лад жыцця толькі здаровы». 

Продолжить чтениеСкажы курэнню i iншым наркотыкам — не!

Інфармацыя да ведама

    Згодна з Комплексным планам мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства ў Брэсцкай вобласці ў 2012 — 2016 гадах, распрацаваным ў развіццё рэспубліканскага плана і зацверджаным старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта 22.06.2012 № 15/94-4, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праводзіцца работа па прафілактыцы шаленства. Мэтай плана з’яўляюцца зніжэнне эпізаатычнай актыўнасці прыроднага шаленства, папярэджанне інфіцыравання хатніх і сельскагаспадарчых жывёл, памяншэнне колькасці асоб, акія  пацярпелі ад жывёл.

   У сувязі з правядзеннем работы, ў школе распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку шаленства.

Продолжить чтениеІнфармацыя да ведама

Акцыя «Дом без насілля»

      З 16 па 30 красавіка ў нашай школе праводзілася акцыя «Дом без насілля».  Вучні 9 — 11 класаў наведалі пазнавальную гадзіну «Мой дом — мая крэпасць», паўдзельнічалі ў адкрытым мікрафоне «Дом без насілля», абмеркавалі пытанні на тэму «Як абараніцца ад дамашняга насілля?». Пачаткоўцам была прапанавана гульня «Мае пачуцці».

      Для вучняў сярэдняга звяна праведзены гадзіны інфарміравання «Дзе знайсці дапамогу?».

      У рамках акцыі ў школе аформлены інфармацыйны стэнд «Дом без насілля».

Продолжить чтениеАкцыя «Дом без насілля»

70-годдзю вызвалення прысвячаецца

    З 3 па 29 красавіка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна праводзіцца выстава-конкурс малюнкаў «Ваша перамога — наша свабода», прысвечаная 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучаніцы нашай школы Макарук Ганна, Бова Кацярына і Ніпарка Ганна падрыхтавалі работы ў намінацыі «Мастацкі партрэт ветэрана».
Жадаем поспехаў!
Продолжить чтение70-годдзю вызвалення прысвячаецца

Дом без насілля

      З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх пластоў насельніцтва да праблем насілля ў сям’і, тлумачэння неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з 16 па 30 красавіка ва ўстановах адукацыі праводзіцца раённая акцыя “Дом без насілля”.

       Задачы правядзення прафілактычнай акцыі:

— давесці да грамадзян інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у рашэнні праблем насілля ў сям’і, палажэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў»;

— прыняць меры прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія здзяйсняюць насілле ў сям’і.

 

Продолжить чтениеДом без насілля