Трэба памятаць
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі на дамах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны навучэнцы школы прымацавалі шыльды з адпаведнымі надпісамі.
Тыдзень дабрыні
З 27 красавіка па 4 мая ў школе прайшоў тыдзень Дабрыні. Вучні дапамагалі адзінокім састарэлым і ўдзельнікам ВАв наводзіць парадак на прысядзібных участках, віншавалі іх з надыходзячым святам Вялікадня.
Riо – 2016
Завяршыўся першы этап конкурсу дзіцячых творчых работ на алімпійскую тэматыку ў рамках Праграмы развіцця алімпійскай адукацыі, у якім прынялі ўдзел вучні 1 — 8 класаў. Лепшымі работамі стала паштоўка «Riо – Беларусь», якую выканала вучаніца 3-га класа Міранюк Настасся, і тэкстыльнае пано ў лоскутнай тэхніцы «Riо – 2016» вучаніцы 7-га класа Германовіч Аліны. Гэтыя работы прымуць удзел у другім этапе конкурсу.
Чарнобыль. 30 гадоў
У рамках рэспубліканскай дэкады «Чарнобыль. 30 гадоў» для вучняў у школе ў перыяд з 18 па 27 красавіка праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з тэхнагеннымі катастрофамі свету і іх наступствамі. Асаблівая ўвага была накіравана на падзеі 26 красавіка 1986 года. Менавіта ў гэты дзень, 30 гадоў таму, на Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася аварыя.
Маладыя кадры павышаюць кваліфікацыю
26 красавіка настаўніца пачатковых класаў Шпарла Г. А. запрасіла на адкрыты ўрок па матэматыцы ў 4 класе. Вучні пазнаёміліся з тэмай «Пісьмовае дзяленне на двухзначны лік». У ходзе выканання разнастайных заданняў, вучні зрабілі выснову, што займацца матэматыкай неабходна.
Фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод»
Вучаніца 10 класа Вярэніч К. прыняла ўдзел у VI фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод». На агляд традыцыйных страў Берасцейшчыны ёю быў прадстаўлены шмалец. Кацярына ўзнагароджана Дыпломам фіналіста фестывалю.
Дзень зямлі
У суботу, 23 красавіка, настаўнікі і вучні школы сабраліся на дзень Зямлі. Настаўнікі, ў рамках рэспубліканскага суботніка, навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі, стадыёне. Члены атрада «Міласэрнасць» ўдзельнічалі ў аперацыі «Абеліскі». Таксама не засталася без увагі і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Л. В. Вучні аказалі ёй дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі каля хаты.
Пачаткоўцаў запрасілі на конкурсную праграму «Усё пра ежу», дзе дзеці змаглі сябе паказаць у якасці добрых памочнікаў у хатніх справах. Навучэнцы 5 — 7 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўнай акцыі «Кветкавы сад», у ходзе якой было высаджана 9 відаў кветак на клумбы, якія размешчаны на прышкольнай тэрыторыі, і каля помніка ахвярам фашызму.
Республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»
С целью привлечения внимания широких слоев населения к проблемам насилия в семье, разъяснения гражданам необходимости содействия государственным органам в минимизации последствий правонарушений, совершаемых на этой почве, разъяснения и эффективного применения положений Закона Республики Беларусь от 4 января 2014 года «Об основах деятельности по профилактике правонарушений» на территории республики проводится профилактическая акция «Дом без насилия!»
Сроки проведения: 18 апреля – 30 апреля 2016 года
Цель: вовлечь широкие слои населения в оказание помощи и содействия государственным органам в решении проблем насилия в семье, с применением к лицам асоциального поведения мер индивидуальной профилактики правонарушений.
Задачи: 1. Довести до граждан информацию о возможностях государственных органов и общественных объединений в решении проблем насилия в семье, положения Закона Республики Беларусь от 4 января 2014 года «Об основах деятельности по профилактике правонарушений».
2. Принять меры профилактического воздействия к лицам, совершающим насилие в семье.
Акцыі па збору макулатуры і металалому
Завяршыліся акцыі па збору другаснай сыравіны. З кожным годам збіраць макулатуру і металалом становіцца ўсё складаней, але вучні і іх бацькі прыкладаюць шмат намаганняў. Хочацца адзначыць найбольш зацікаўленых бацькоў, якія дапамаглі дзецям сабраць другасную сыравіну: Радзіончык Д. Р., Краўчук В. Ю., Бульц С. В., Ніпарка В. В., Завадскі В. М., Ягораў Ю. У., Бойдзіч В. І. і інш.
Па выніках акцыі па збору макулатуры пераможцамі сталі вучні 5 класа (класны кіраўнік Граб В. М.). Другое месца атрымалі навучэнцы 8 класа (класны кіраўнік Арабей А. Я.). Трэцяе месца падзялілі паміж сабой вучні 2 і 3 класаў (класныя кіраўнікі Коверзнева І. М. і Тарасава М. Б.).
Па выніках акцыі па збору металалому перамогу святкавалі вучні 6 класа (класны кіраўнік Кечка А. В.). Другое месца занялі вучні 5 класа (класны кіраўнік Граб В. М.). Вучні 3 і 4 класаў падзялілі паміж сабою 3 месца (класныя кіраўнікі Тарасава М. Б. і Шпарла Г. А.)