Дзень творчасці ў аздараўленчым лагеры

У дзень творчасці дзеці малявалі на асфальце на тэму: “Усе колеры лета”, “Я і мая Сям’я”, “Усе мы родам з дзяцінства”, рабілі прычоскі, плялі вянкі з прыроднага матэрыялу, будавалі пясчаныя замкі.

Продолжить чтениеДзень творчасці ў аздараўленчым лагеры

Што неабходна для адпачынку?

Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер «Дружба». Раніца традыцыйна пачынаецца з ранішняй зарадкі. Кожны дзень мае сваю тэматыку, але пераважаюць мерапрыемствы спартыўнай накіраванасці. Вопытныя выхавацелі дапамагаюць дзецям атрымаць максімум задавальнення і карысці ад адпачынку. У лагеры ёсць свой рэжым дня. Дзеці харчуюцца 3 разы на дзень. У меню, якое прапануецца дзецям, уваходзіць вялікая колькасць агародніны і садавіны.  Усе стравы складаюцца з улікам неабходнага балансу калорый, тлушчоў, бялкоў, вітамінаў. А для дзяцей малодшага школьнага ўзросту арганізаваны дзённы сон.

Продолжить чтениеШто неабходна для адпачынку?

У лагеры “Дружба” — жывём дружна

Праляцелі ўжо 10 дзён лагернай змены. Усе гэтыя дні вучні адпачывалі, гулялі, займаліся спортам, малявалі, праводзілі дыскатэкі, глядзелі кіно.

Продолжить чтениеУ лагеры “Дружба” — жывём дружна

Выпуск — 2016

10 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Семянчук В.М., настаўнікі-прадметнікі, бацькі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.

Продолжить чтениеВыпуск — 2016

Прафілактыка кішэчных захворванняў

7 чэрвеня перад наведвальнікамі аздараўленчага лагера «Дружба» выступіла загадчык ФАПа в. Чахец Жук С. В. на тэму «Прафілактыка кішэчных захворванняў у летні перыяд».

Продолжить чтениеПрафілактыка кішэчных захворванняў

Энерганагляд папярэджвае

Вучні аздараўленчага лагера «Дружба» сустрэліся з прадстаўніком энерганагляду, які нагадаў ім аб правілах паводзін пры карыстанні электрапрыборамі.

Продолжить чтениеЭнерганагляд папярэджвае

Запрашае сельскі клуб

Бібліятэкар сельскага клуба Чэчка Н. У. запрасіла выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» на гадзіну чытання баек К. Крапівы. Таксама ў сельскім клубе для дзяцей арганізавалі тэматычную дыскатэку.

Продолжить чтениеЗапрашае сельскі клуб

Экскурсія

3 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера была арганізавана экскурсія на Пружанскі льнозавод. Дзеці пазнаёміліся з працэсам апрацоўкі лёну, умовамі працы на прадпрыемстве.

Продолжить чтениеЭкскурсія

Канікулы — цудоўная пара

Цікава і весела бавяць час наведвальнікі аздараўленчага лагера «Дружба». Разнастайныя конкурсы, гульні, віктарыны, святы і спартыўныя мерапрыемствы спрыяюць стварэнню добрага настрою, даюць магчымасць адпачыць з карысцю для здароўя.

Продолжить чтениеКанікулы — цудоўная пара

Усе разам у паход

Цікавы быў паход вучняў 6-8 класаў па маршруту Шані – Чахец – Лінова – Аранчыцы – Шані. На беразе невялікага возера ля вёскі Лінова быў  разбіты палатачны гарадок. На прыродзе адпачываць было весела: вучні гулялі ў розныя гульні, загаралі, рыбачылі, купаліся, жарылі шашлыкі. У час паходу ў дзяцей была магчымасць наведаць царкву Узвіжання Святога Крыжа ў вёсцы Аранчыцы і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама чыгуначны вакзал. Вярталіся з паходу ўсе задаволеныя з марамі аб паходзе ў наступным годзе.

Продолжить чтениеУсе разам у паход