Наведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

7 снежня навучэнцы 4, 8, 9, 11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».

Продолжить чтениеНаведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

Навучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

2 снежня навучэнцы 6-9 класаў у рамках навучальных прадметаў «Беларуская літаратура» і «Мастацтва» здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці.
У рамках экскурсіі навучэнцы наведалі ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», які з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Наведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Продолжить чтениеНаведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Велапаход выхаднога дня

Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы,  беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.

Продолжить чтениеВелапаход выхаднога дня

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі школьную фотавыставу «Генацыд беларускага народа». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыяй аб фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, рабоце органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёсе савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

14 кастрычніка навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай  М.В. у рамках работы Цэнтра патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» наведалі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане, які размешчаны ў Палацы культуры. Таксама дзеці здзейснілі экскурсію па алеі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе яшчэ раз нагадалі пра падзеі вайны ў Афганістане.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у рабоце Цэнтра патрыятычнага выхавання

Навучэнцы 6-7 класаў наведалі школьную выставу»Генацыд беларускага народа»

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, работу органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёс савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-7 класаў наведалі школьную выставу»Генацыд беларускага народа»

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Вучні 1-9, 11 класаў і работнікі ўстановы адукацыі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа» з мэтай давядзення да навучэнцаў аб’ектыўнай інфармацыі аб мэтанакіраваным знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асэнсавання і разумення вучнямі паняцця  «генацыд беларускага народа»; фарміравання ў вучняў калектыўнай гістарычнай памяці, умення супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны і рэабілітацыі нацызму; усведамлення сваёй адказнасці як грамадзян за прадухіленне распаўсюджвання ідэй нацызму.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Памяць пакаленняў жыве

78 гадоў прайшло з той пары, калі адгрымелі апошнія выбухі Вялікай Айчыннай вайны, на якой загінуў кожны трэці беларус. Дзякуючы мужнасці і гераізму нашых дзядоў і прадзедаў, мы жывем пад мірным небам, у свабоднай і квітнеючай Беларусі. А слава аб бессмяротным подзвігу змагароў з фашызмам навечна застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.

У святочны дзень, 9 Мая, ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі старшыня і спецыялісты сельвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, духавенства, кіраўнікі і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і госці.

Як даніна павагі і пашаны ўсім, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены жывыя кветкі і вянкі. Традыцыйна была абвешчана хвіліна маўчання.

Продолжить чтениеПамяць пакаленняў жыве

Кожную суботу разам

У завочную экспедыцыю “Зямля мая бой прымала” адправіліся ў суботні дзень пачаткоўцы. Інтэрактыўная пляцоўка “А памяць жыве ў нас” чакала вучняў 5 – 7 класаў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам