Акцыя «Чыстая талерка»
13 снежня для вучняў установы адукацыі члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі акцыю «Чыстая талерка». Мэта акцыі — прывучыць вучняў да здаровага храчавання, а таксама звесці да мінімуму астачу пасля абеда. Радавы паход у сталовую выклікаў у дзяцей вялікую зацікаўленасць і пазітыўня эмоцыі. Школьнае харчаванне заўсёды збалансаванае, карыснае і смачнае. Здаровае харчаванне школьніка — залог паспяховай вучобы!
14 лістапада 2024 года запушчаны рэспубліканскі сацыяльны праект па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Супер лібера»
Мэта праекта- уцягванне як мага большай колькасці дзяцей, падлеткаў і моладзі ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» пры садзейнічанні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя валейбола», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Правілы аб рэалізацыі праекта і забеспячэння ўдзелу ў ім навучэнцаў і студэнтаў, афішы праекта для размяшчэння ў сацыяльных сетках даступныя на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба www.sportclub.by у раздзеле Праекты-Супер лібера-Дакументы-Банеры.
Работа перасоўнай пляцоўкі па першаснай прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў
У мэтах рэалізацыі прафілактычнага праекта «Пружаны- здаровы горад», правядзення прафілактычнай работы з навучэнцамі, накіраванай, на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, 12 лістапада 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» была арганізавана работа перасоўнай пляцоўкі па першаснай прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў цэнтра нагляднай прафілактыкі дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Навучэнцы 9,10 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у працы дадзенай пляцоўкі. Рабяты ў чарговы раз пераканаліся, што наркотыкі – гэта ўяўнае задавальненне, якое прыводзіць да разбурэння здароўя і асобы. Правільны выбар- гэта жыццё без наркотыкаў!
Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ » прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы-здаровае пакаленне Брэстчыны!»
Члены валанцёрскага атрада па прапагандзе здаровага ладу жыцця «ДОМ » прымаюць актыўны ўдзел у абласной інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы- здаровае пакаленне Брэстчыны!» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Рабяты ў вольны ад вучобы час займаюцца на варкаўт-пляцоўцы ААТ «Шані-аграпрадукт».
Калі хочаш быць здаровым — правільна харчуйся
Для навучэнцаў пачатковай школы быў праведзенф інфарм-дайджэст «Калі хочаш быць здаровым — правільна харчуйся». Ён садзейнічаў засваенню ведаў пра правільнае, карыснае харчаванне школьніка. Гульнёвыя моманты падчас мерапрыемства спрыялі пазітыўнаму настрою і прадуктыўнай працы.
За здаровы лад жыцця
У наш час вядзенне здаровага ладу жыцця стала не толькі карысным, але і модным захапленнем. Усё больш людзей выбіраюць для сябе актыўны занятак спортам. У рамках Тыдня моладзі і Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй юнакі і дзяўчаты са студэнцкага атрада «Лідар» на базе ААТ «Шані-аграпрадукт» перад пачаткам працоўнага дня пазаймаліся на трэнажорах.