Дзень прапаганды ЗЛЖ

11 лістапада — дзень прапаганды ЗЛЖ, таму ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя менавіта здароўю. Урок здароўя «Парыць — здароўю шкодзіць» наведалі навучэнцы 5-7 класаў, спартыўны круіз «Старт у будучыню» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Завочная сустрэча з прафесіяналамі «Цані сваё жыццё» адбылася ў рамках пасяджэння валанцёрскага атрада «ДОМ».

Продолжить чтениеДзень прапаганды ЗЛЖ

«Формула здароўя» завітала ў в.Кацёлкі

Інтэрактыўная гульня «Формула здароўя» сабрала разам дзяцей і дарослых. Пекун Данііл пазнаёміў дзяцей і жыхароў вёскі Кацёлкі з асноўнымі правіламі здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтение«Формула здароўя» завітала ў в.Кацёлкі

Развіваем пачуццё патрыятызму і культуру ЗЛЖ

Для вучняў 8-11 класаў была арганізавана квэст-гульня «Я вырас тут, і край мне гэты мілы». Пераадолеўшы станцыі квэста, яны даведаліся шмат цікавага пра прыроду, славутасці, вядомых дзеячаў і традыцыі Беларусі. А члены валанцёрскага атрада»ДОМ» правялі прафілактычную акцыю, у ходзе якой прынялі ўдзел работнікі Шаняўскога сельвыканкама і ААТ «Шані — аграпрадукт». Дзеці нагадалі дарослым, што трэба весці здаровы лад жыцця. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў лістоўку  «Здаровы лад жыцця — наш выбар».

Продолжить чтениеРазвіваем пачуццё патрыятызму і культуру ЗЛЖ

«Быць здаровым — гэта модна»

Канікулы працягваюцца. Каб задаволіць запыты і патрэбы вучняў, створаны ўсе ўмовы. Добрае надвор’е спрыяе адпачынку на свежым паветры. Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўным міксе «Быць здаровым — гэта модна» і актыўна праводзілі час на спартыўнай пляцоўцы. Рухомыя гульні на свежым паветры — што можа быць карысней? А малодшыя школьнікі вельмі любяць танцы, спевы, таму для іх сумесна з Шаняўскім клубам-біліятэкай была арганізавана дыскатэка «Адпачываем разам пад любімыя песні».

Продолжить чтение«Быць здаровым — гэта модна»

«Мы — за здаровы лад жыцця»!

Дзеці з рознаўзроставага атрада в.Чахец пад кіраўніцтвам Ханіла І. В. прынялі ўдзел у акцыі «Мы — за здаровы лад жыцця». У рамках акцыі  выпусцілі газету «Сакрэты правільнага харчавання», таксама зрабілі выдатныя восеньскія букеты для мам.

Продолжить чтение«Мы — за здаровы лад жыцця»!

Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя

Члены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя «Шкодным звычкам — не!».  Здароўе — самае галоўнае, што ёсць у чалавека. Даць уяўленне аб шкодных звычках і іх уплыве на здароўе, фарміраваць свядомае стаўленне навучэнцаў да свайго здароўя — галоўная мэта мерапрыемства. Пасля прагляду прэзентацыйнага матэрыялу і яго абмеркавання ўсе чалавечыя звычкі дзеці падзялілі на дзве часткі: карысныя і шкодныя. Да карысных звычак былі аднесены асабістая гігіена, рэжым дня, правільнае харчаванне, заняткі спортам. Гэтыя звычкі ўмацоўваюць здароўе. Да шкодных звычак аднеслі тыя, якія наносяць шкоду здароўю:  гульняманія, гутарка падчас ежы,  тытунекурэнне, таксікаманія, алкаголь і наркаманія. Падчас мерапрыемства валанцёры не толькі распавялі дзецям пра шкоду курэння, але і прадэманстравалі выдатную гульню ў настольны тэніс.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада  «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў кірмаш здароўя