Месячнік па добраўпарадкаванні
Ужо пабелены дрэвы ў школьным скверы. Актыўна вядуцца работы па ўборцы прылягаючых тэрыторый.
Ужо пабелены дрэвы ў школьным скверы. Актыўна вядуцца работы па ўборцы прылягаючых тэрыторый.
Дні тыдня | Час работы | Абед |
Аўторак | 8.00 – 17.00 | 13.00 – 14.00 |
Серада | 8.00 – 10.00 | |
Пятніца | 8.00 – 16.00 | 13.00 – 14.00 |
Субота | 8.00 – 11.00 цотн.
12.00 – 15.00 няцотн. |
Чарговы дзень здароўя сабраў вучняў школы для ўдзелу ў спаборніцтвах па скачках. Пачаткоўцы адказалі на пытанне “Дзе хаваюцца вітаміны?”, вызначыўшы лепшых у квэст-гульні з адпаведнай назвай. Вучні 5 – 9 класаў спаборнічалі ў турніры знаўцаў “Формула здароўя”.
5 сакавіка пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Жанчынам прысвячаецца…”. Вучні сярэдняга звяна праявілі сваю фантазію ў творчай майстэрні “Вясеннія кветкі для любай матулі”. Вучні 8, 9 класаў спаборнічалі ў гульнёвай конкурснай праграме “Загадка жанчыны”. Члены атрада “Міласэрнасць” прынялі ўдзел у акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.
Святочны настрой панаваў у школе 4 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.
У рамках рэспубліканскай акцыі МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у школе прайшла вучэбная эвакуацыя. Каб пакінуць будынак, вучням і работнікам спатрэбілася крыху болей 2 хвілін.
На сэрвісе «ТикТок» у гэтым годзе, аб’яўленым Годам гістарычнай памяці, у прыярытэтным парадку друкуюцца відэаматэрыялы, прысвечаныя памятным і гістарычным падзеям нашай гісторыі — 77-й гадавіне Вялікай Перамогі, абароне Брэсцкай крэпасці і подзвігах яе абаронцаў, відэаролікі аб воінах-інтэрнацыяналістах — удзельніках баявых дзеянняў у Афганістане, аб ветэранах МУС, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і шматлікія іншыя матэрыялы.