Сустрэчы ў школе

1 сакавіка старшакласнікі былі запрошаны на адкрыты дыялог «Кошт залежнасці — жыццё». Удзел у дыялогу прыняў настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій.

У час шчырай размовы вучні гаварылі аб здароўі, як аб галоўнай умове шчаслівага жыцця, аб шкодным уздзеянні наркатычных сродкаў на арганізм чалавека. Таксама быў прагледжаны і абмеркаваны відэаролік «Моладзь супраць наркотыкаў».

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Кожную суботу разам

У суботу, 27 лютага, пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Фізкультуру любіць — здаровым быць». Вучні 5 — 9 класаў паказалі свае веды ў пазнавальнай гульні “Як не стаць ахвярай шкодных звычак”. Старшакласнікі абмяркоўвалі праблемы ўжывання наркатычных сродскаў у адкрытым дыялогу “Моладзь за здаровы лад жыцця”.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Бяспека і мы

26 лютага ў рамках акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” ў школе былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на выпрацоўку правіл паводзін у надзвычайных сітуацыях: на дарозе, пры пажары, на вадаёме, пры карыстанні электрапрыборамі.

Продолжить чтениеБяспека і мы

Ведай правілы пажарнай бяспекі

26 лютага ўсёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак надзвычайных сітуацый. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеВедай правілы пажарнай бяспекі

Абаронцам прысвячаем

Выніковым мерапрыемствам Месячніка патрыятычнага выхавання стаў конкурс інсцэніраванай песні «Песні вайны. Песні аб вайне». Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні 3-10 класаў. Усе атрымалі граматы і бурныя апладысменты гледачоў.

Продолжить чтениеАбаронцам прысвячаем

Гучы, мая родная мова!

22 лютага вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Родная мова — матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова», прысвечанай Дню роднай мовы. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі змаглі ўбачыць і адчуць наколькі багатая, мудрая і самабытная беларуская мова. У гульнёвай форме вучні здолелі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю.

Продолжить чтениеГучы, мая родная мова!

Жыць і памятаць

У ходзе Месячніка патрыятычнага выхавання для вучняў пачатковых класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Падарожжа па лабірынце Памяці”. Вучні прайшлі па пяці станцыях, на якіх называлі песні аб Вялікай Айчыннай вайне, супастаўлялі лічбы і даты ваенных часоў, чыталі вершы аб вайне, знаёміліся з літаратурай аб вайне.

Продолжить чтениеЖыць і памятаць

Гучы, гучы, родная мова!…

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-падарожжа “Вольная, пявучая мова беларуская”, дзе   вучні разгадвалі крыжаванку, складалі беларускія прыказкі і прымаўкі, займаліся перакладам. А вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў конкурсе знаўцаў «З любоўю да роднай мовы».

Продолжить чтениеГучы, гучы, родная мова!…